Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новыя абмежаваньні на валютным рынку


Урад і Нацбанк Беларусі прынялі сумесную пастанову №240/5 "Аб разьліках па імпарце некаторых тавараў", у адпаведнасьці зь якой забароненая купля замежнай валюты пры імпарце абсталяваньня коштам ад 50 тыс. эўра, паведамляецца ў прэс-рэлізе ўпраўленьня інфармацыі НББ.

Імпарт абсталяваньня па зьнешнегандлёвай дамове на суму, якая перавышае 50 тыс. эўра ў эквіваленце, будзе рабіцца выключна за кошт выручкі ў замежнай валюце, якая маецца ў распараджэньні імпарцёра, а таксама замежнай валюты, атрыманай па дамовах пазыкі (крэдытных дагаворах), заключаных з нерэзыдэнтамі і беларускімі банкамі на тэрмін не менш 1 года.

Купля замежнай валюты суб'ектамі гаспадараньня-рэзыдэнтамі для разьлікаў з нерэзыдэнтамі па імпарце абсталяваньня магчымая толькі па зьнешнегандлёвых дамовах, сума якога не перавышае 50 тыс. эўра ў эквіваленце.

"Дадзеная мера накіравана на абмежаваньне попыту на замежную валюту з боку суб'ектаў гаспадараньня-рэзыдэнтаў, якія рэалізуюць буйныя інвэстыцыйныя праекты, якія павінны сур'ёзна прапрацоўваць іх эканамічную мэтазгоднасьць і крыніцы аплаты (валютная выручка, валютныя крэдыты беларускіх банкаў ці зьнешняе фінансаваньне). Пры гэтым для прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнэсу захоўваецца магчымасьць набыцьця імпартнага абсталяваньня на сумы, якія не перавышаюць 50 тыс. эўра ў эквіваленце, як за кошт вышэйназваных крыніц, так і за кошт набытай на ўнутраным рынку замежнай валюты", – сказана ў прэсавым рэлізе.

У НББ адзначаюць, што дадзеная мера зьяўляецца часовай і будзе дзейнічаць да 1 сакавіка 2012 года. У НББ нагадваюць, што прэзыдэнт Беларусі 25 лютага 2011 г на нарадзе з новым складам урада "зьвярнуў увагу на неабходнасьць больш руплівага выкарыстаньня суб'ектамі гаспадараньня замежнай валюты, асабліва тымі прадпрыемствамі, якія не маюць уласнай валютнай выручкі".

Нагадаем, што падчас нарады Аляксандар Лукашэнка папракнуў прэм’ера і старшыню нацбанку тым, што яны, “ грунтуючыся на незразумелых тэорыях свабоднага рынку”, раздаюць праз біржу грошы “каму папала”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG