Лінкі ўнівэрсальнага доступу

9 краінаў далучаюцца да санкцый ЭЗ супраць Беларусі


Чырвоным пазначаныя краіны, якія ўвялі візавыя забароны
Чырвоным пазначаныя краіны, якія ўвялі візавыя забароны
Кэтрын Эштан, вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу ў пытаньнях замежнай палітыкі і палітыкі бясьпекі, заявіла, што дзевяць эўрапейскіх краінаў далучыліся да санкцый Эўразьвязу супраць адказных за фальшаваньне выбараў і рэпрэсіі ў Беларусі.

У прэс-рэлізе, апублікаваным сёньня на сайце Рады Эўразьвязу, паведамляецца, што да санкцый супраць беларускага рэжыму далучыліся: Харватыя, Македонія, Чарнагорыя, Ісьляндыя (кандыдаты ў ЭЗ); Альбанія, Босьнія і Герцагавіна, Сэрбія (патэнцыяльныя кандыдаты ў ЭЗ); Ліхтэнштэйн і Нарвэгія (удзельнікі Эўрапейскай эканамічнай прасторы).

У студзені гэтага году Эўразьвяз увёў санкцыі – візавую забароны і замарожаньне актываў – у адносінах да службовых асобаў Беларусі, адказных за парушэньне дэмакратычных стандартаў на прэзыдэнцкіх выбарах 19 сьнежня 2010 ды за перасьлед апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG