Абвінавачаныя па справе аб масавых беспарадках зьвярнуліся да генэральнага пракурора Беларусі з просьбай расьсьледаваць факты катаваньняў, якія прымяняюцца ў СІЗА КДБ.
Яны патрабуюць спыніць "прававую сваволю і ўсёдазволенасьць людзей у пагонах, якія адбываюцца сёньня ў краіне і ў СІЗА КДБ у прыватнасьці".
Паводле аўтараў звароту, 28 лютага экс-кандыдат у прэзыдэнты Алесь Міхалевіч распаўсюдзіў заяву, дзе выклаў канкрэтныя факты катаваньняў, якія ўжываліся да яго і іншых грамадзянаў Беларусі ў СІЗА КДБ.
"Беларуская і міжнародная грамадзкасьць, без перабольшваньня, шакаваныя гэтымі фактамі. Праваабаронцы ўжо запатрабавалі ад Вас расьсьледаваць гэтыя факты і пакараць вінаватых", гаворыцца ў заяве.
Аўтары заявы патрабуюць правесьці незалежнае — з прыцягненьнем міжнародных экспэртаў — расьсьледаваньне фактаў гвалту, жорсткага абыходжаньня і катаваньняў у дачыненьні да арыштаваных па справе 19 сьнежня. Неадкладна праверыць умовы ўтрыманьня ў СІЗА КДБ кандыдатаў у прэзыдэнты і сябраў іх каманд, мэтадаў працы супрацоўнікаў КДБ пры правядзеньні расьсьледаваньня. А таксама безумоўна вызваліць з турмаў усіх палітычных вязьняў.
Заяву падпісалі:

- экс-кандыдат у прэзыдэнты Віталь Рымашэўскі
- давераная асоба экс-кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева Сяргей Вазьняк
- кіраўнік выбарчага штабу экс-кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева Андрэй Дзьмітрыеў
- кіраўнік выбарчага штабу экс-кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава Ўладзімір Кобец
- намесьнік старшыні "Маладога Фронту" Наста Палажанка
- лідэр моладзевага крыла АГП Алег Корбан
- рэдактар сайту charter97.org Натальля Радзіна.