У большасьці сваякоў вязьняў турмы КДБ працягваюцца праблемы зь ліставаньнем. Жонка Аляксандра Атрошчанкава Дар’я для вырашэньня праблемы выставіла КДБ ультыматум.
Муж Дар’і Атрошчанкавай Аляксандар з 20 сьнежня знаходзіцца ў сьледчай турме КДБ як абвінавачаны ва ўдзеле ў падзеях 19 сьнежня. За гэты час Дар’я напісала мужу больш за 30 лістоў, а ад яго атрымала толькі два кароткія паведамленьні, зь якіх даведалася, што Аляксандар атрымаў ад яе таксама толькі два лісты.
Да Аляксандра Атрошчанкава не дапускаюць адваката, і жонка пэўна ня ведае, што зь ім цяпер, як ён пачуваецца. Дар’я Атрошчанкава вырашыла накіраваць у КДБ скаргу пра тое, што там не забясьпечанае гарантаванае законам ліставаньне.
«Гэта я ім сёньня пашлю, а потым напішу ў пракуратуру, калі нічога ня зьменіцца. Бо яны насамрэч парушаюць закон».
Але і на гэтым жанчына спыняцца не зьбіраецца. Дар’я Атрошчанкава кажа, што калі яе лісты да мужа так і ня дойдуць, яна будзе дамагацца вяртаньня іх ёй, у тым ліку праз суд:
«Каб мае лісты былі альбо ў яго, альбо ў мяне. А калі яны іх згубілі, то будзем інакш разьбірацца — праз суд. Бо яны ж маюць пэўную маральную каштоўнасьць — гэта вялікая маральная страта, што ён іх не атрымлівае. Для мяне гэта мае вялікае значэньне».
Праблемы зь ліставаньнем маюць фактычна ўсе сваякі вязьняў «амэрыканкі», якія праходзяць па справе 19 сьнежня. Некаторыя, як сваякі былога кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава ці каардынатара «Эўрапейскай Беларусі» Зьмітра Бандарэнкі, атрымалі за 50 дзён толькі па адной цыдулцы. Большасьць мае два-тры лісты, пры гэтым усе адзначаюць, што паводле зьвестак з гэтых лістоў зразумела, што асноўная частка лістоў да вязьняў не даходзіць.
Маці Паўла Севярынца Тацяна напісала сыну 7 лістоў, але ня ўпэўненая, што хаця б адзін зь іх дайшоў да адрасата.
«З Паўлавых ліставаньняў я зваротнай сувязі ня бачу. Трэба толькі здагадвацца, што і як».
Карэспандэнт: «А хто-небудзь яшчэ яму піша?»
«Відаць, пішуць. У тым ліку тыя, хто ня хоча, каб іх адрасы сталі вядомыя КДБ, пішуць на наш хатні адрас. Ужо цэлы стос такіх лістоў назапасіўся».
З допісаў Насты Палажанкі яе тата Ўладзімер Палажанка зразумеў, што да яе не даходзяць лісты, падпісаныя пэўнымі сябрамі. А вось некаторыя ананімныя пасланьні ўсё ж даходзяць.
«Напісала, што прыйшлі чатыры паштоўкі бяз подпісу. Што вельмі прыемна. Такім чынам я зразумеў, што нічога, акрамя маіх лістоў і гэтых ананімных, ёй не перадаюць. Хаця ведаю, што пішуць ёй і сябры».
Яшчэ адна асаблівасьць ліставаньня вязьняў КДБ з вонкавым сьветам — лісты ад вязьняў могуць прыйсьці напалову разарванымі, як гэта было зь лістом Аляксандра Класкоўскага альбо з надарванымі кутамі ці нейкімі пазначэньнямі. Сваякі вязьняў заўважылі, што гэтак было зь лістамі, якія яны атрымалі да 31 студзеня, калі ў Эўразьвязе вырашалася пытаньне пра ўвядзеньне санкцый супраць кіраўнікоў Беларусі.
Вольга Бандарэнка з камітэту сваякоў «Вызваленьне»: «Такое ўражаньне, што раптам быў адменены загад не дазваляць ліставаньня і лісты, якія ужо выкінулі ў сьметніцу, усё ж адправілі адрасатам. Але пасьля 31-га, калі санкцыі ўвялі і патрэба ствараць добрыя ўражаньні адпала, усё вярнулася — лістоў зноў няма».
Муж Дар’і Атрошчанкавай Аляксандар з 20 сьнежня знаходзіцца ў сьледчай турме КДБ як абвінавачаны ва ўдзеле ў падзеях 19 сьнежня. За гэты час Дар’я напісала мужу больш за 30 лістоў, а ад яго атрымала толькі два кароткія паведамленьні, зь якіх даведалася, што Аляксандар атрымаў ад яе таксама толькі два лісты.
Да Аляксандра Атрошчанкава не дапускаюць адваката, і жонка пэўна ня ведае, што зь ім цяпер, як ён пачуваецца. Дар’я Атрошчанкава вырашыла накіраваць у КДБ скаргу пра тое, што там не забясьпечанае гарантаванае законам ліставаньне.
«Гэта я ім сёньня пашлю, а потым напішу ў пракуратуру, калі нічога ня зьменіцца. Бо яны насамрэч парушаюць закон».
Але і на гэтым жанчына спыняцца не зьбіраецца. Дар’я Атрошчанкава кажа, што калі яе лісты да мужа так і ня дойдуць, яна будзе дамагацца вяртаньня іх ёй, у тым ліку праз суд:
А калі яны іх згубілі, то будзем інакш разьбірацца — праз суд.