"Наўрад ці ў асяродку маіх калегаў знойдзецца хоць адзін лекар, які жадаў бы сабе такой славы, як галоўны лекар шпіталя хуткай дапамогі. Але, калі быць шчырым, ніводзін з нас рэальна ня змог бы ў той дзень, 19 сьнежня, аказаць належную дапамогу параненаму Ўладзімеру Някляеву, як і супрацьстаяць яго захопу з боку спэцслужбаў". Пра гэта ў размове са "Свабодай" сказаў вядомы ў краіне хірург, лекар з больш як 30-гадовым стажам Іван.
Нагадаем, што тыдзень таму адміністратар звычайнага менскага шпіталя Віктар Сірэнка трапіў у сьпіс 157 чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіны ЭЗ і ЗША, і такім чынам набыў вядомасьць ня толькі ў Беларусі, але і далёка па-за яе межамі.
"На жаль, прымаць штрафныя санкцыі трэба супраць самой сыстэмы аховы здароўя Беларусі. Пралячыць Някляева як мае быць у падобнайсытуацыі не было аніякага шанцу", лічаць іншыя суразмоўцы нашай праграмы.
У загадчыка хірургічнага аддзяленьня аднаго зь менскіх шпіталяў Івана — тысячы ўдзячных пацыентаў. Прычым ня толькі ў Беларусі. Не аднаго зь іх падчас 8-гадзінных і нават яшчэ даўжэйшых апэрацыяў даводзілася выцягваць літаральна з таго сьвету. Тое, што здарылася 19 сьнежня ў шпіталі хуткай дапамогі з Уладзімерам Някляевым, наш суразмоўца лічыць зьявай ненармальнай і не адпаведнай мэдычнай этыцы. Аднак...
Іван: "Гэта ненармальна, за маю практыку такога не было, каб хворага выпісаць ці аддаць кудысьці. Дарэчы, у тую ноч параненыя на Плошчы дастаўляліся і ў наш шпіталь, і нашы мэдыкі аказвалі ім усім належную дапамогу. Аднак цяпер сытуацыя такая: калі табе штосьці адтуль загадаюць, дык тое ты і зробіш. Ня ўпэўнены, што лекары хуткай тады нічога не казалі пра тое, што ў Някляева ЧМТ, што нельга яго выкідваць. Але справа ж такая: табе загадалі — і ты ня зможаш закрыць пацыента сваім целам, насуперак усім затрымаць яго ўшпіталі. Як лекар ты НІЯК ня зможаш супрацьстаяць усяму гэтаму".
"Свабода": "Цяпер, у тым ліку і ад мэдыкаў, можна пачуць: маўляў, ня трэба было Някляева везьці ў шпіталь, лепш было б выклікаць свайго знаёмага лекара дадому і аказаць яму адпаведную дапамогу там".
Іван: "Свайго? Як? Нават калі б ён на дом прыйшоў... Ну, калі б мяне папрасілі, я б абавязкова прыехаў, паглядзеў, паставіў дыягназ. Прызначыў бы лячэньне. Дык усё роўна прыйшлі б тыя шакалы і ўзялі б яго з дому. Хто б яго дома пакінуў? Гэта не ад лекараў залежыць".
На просьбу пракамэнтаваць словы доктара Віктара Сірэнкі адносна таго, што супрацоўнікі шпіталя зрабілі для Някляева ўсё неабходнае, што яны абсалютна спакойныя за агучаны імі дыягназ, што яны гатовыя і надалей аказваць яму дапамогу, што яны, адрозна ад ЭЗ, не зьбіраюцца ўводзіць у дачыненьні да паэта аніякіх "чорных сьпісаў", менскі хірург Іван сказаў:
Іван: "А што ён можа гаварыць? Я ня ведаю Сірэнку ні як адміністратара, ні як мэдыка, але сілай ніхто трымаць нікога ня можа. Паўтаруся, гэта ненармальна, аднак гэта не ад лекараў залежыць. Калі б дазволілі яго лячыць, дык любы лекар ужо зараз пайшоў бы да яго. Я б таксама. Але што рабіць, калі забараняюць? Ну, прыйшоў бы я да яго, і мяне б элемэнтарна не пусьцілі".
Паводле палатнай лекаркі адной з сталічных клінік Галіны, сёньня рабіць нейкія гучныя заявы ў гэтай сувязі можа толькі той лекар, які сышоў на заслужаны адпачынак.
Як спэцыялістка, якая праходзіла стажыроўкі ў розных шпіталях эўрапейскіх краін, Галіна лічыць ганебнай для беларускай мэдыцыны адмову пацыенту ў мэдычнай дапамозе. Аднак зрабіць штосьці насуперак свайму кіраўніцтву ў шпіталі яна, як і шмат хто зь яе калегаў, ня можа. Сыходзіць са скандалам з працы (гэта значыць — і з прафэсіі) ня мае права: у яе сям’я і дзеці.
Паводле калегі Галіны — Вольгі, дэпрэсіўная сытуацыя ў беларускай сыстэме аховы здароўя, выкліканая бяспраўнасьцю прафэсіянала, пачала асабліва выразна акрэсьлівацца з часоў міністра Людмілы Пастаялкі, калі на адміністрацыйныя пасады масава пачалі прызначаць пасрэдных лекараў, чыя адзіная мэта — як мага даўжэй і любым коштам затрымацца на гэтым месцы. "Яны ня здольныя ні на што іншае, як выконваць чыесьці загады і "строіць" сваіх падначаленых", кажа Вольга і прыводзіць прыклад са свайго 10-гадовага досьведу палатнай лекаркі.
Вольга: "Напрыклад, я раблю сёньня звычайны агляд і бачу, што прызначаная раней тэрапія кепска дапамагае маёй пацыентцы. Я кажу ёй, што трэба затрымацца, паспрабаваць іншую схему. Бо хвароба, на жаль, не адступае. На наступны дзень мая загадчыца загадвае тэрмінова вызваліць гэтую палату ад хворых. Мае аргумэнты адносна неабходнасьці далейшага лекаваньня хворай ня дзейнічаюць ніяк. Мы, лекары, бяспраўныя. Я вымушана падысьці да сваёй пацыенткі і сказаць, што мы яе выпісваем, што яна мусіць працягваць курс лекаваньня дома".
Паводле Вольгі, у лекара толькі адзін выбар: лячыць каго толькі можна або ўвогуле не лячыць нікога.
Нагадаем, што тыдзень таму адміністратар звычайнага менскага шпіталя Віктар Сірэнка трапіў у сьпіс 157 чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіны ЭЗ і ЗША, і такім чынам набыў вядомасьць ня толькі ў Беларусі, але і далёка па-за яе межамі.
"На жаль, прымаць штрафныя санкцыі трэба супраць самой сыстэмы аховы здароўя Беларусі. Пралячыць Някляева як мае быць у падобнай
Прымаць штрафныя санкцыі трэба супраць самой сыстэмы аховы здароўя.
Гэта не ад лекара залежыць
У загадчыка хірургічнага аддзяленьня аднаго зь менскіх шпіталяў Івана — тысячы ўдзячных пацыентаў. Прычым ня толькі ў Беларусі. Не аднаго зь іх падчас 8-гадзінных і нават яшчэ даўжэйшых апэрацыяў даводзілася выцягваць літаральна з таго сьвету. Тое, што здарылася 19 сьнежня ў шпіталі хуткай дапамогі з Уладзімерам Някляевым, наш суразмоўца лічыць зьявай ненармальнай і не адпаведнай мэдычнай этыцы. Аднак...
Іван: "Гэта ненармальна, за маю практыку такога не было, каб хворага выпісаць ці аддаць кудысьці. Дарэчы, у тую ноч параненыя на Плошчы дастаўляліся і ў наш шпіталь, і нашы мэдыкі аказвалі ім усім належную дапамогу. Аднак цяпер сытуацыя такая: калі табе штосьці адтуль загадаюць, дык тое ты і зробіш. Ня ўпэўнены, што лекары хуткай тады нічога не казалі пра тое, што ў Някляева ЧМТ, што нельга яго выкідваць. Але справа ж такая: табе загадалі — і ты ня зможаш закрыць пацыента сваім целам, насуперак усім затрымаць яго ў
Гэта ненармальна, аднак калі табе штосьці адтуль загадаюць, дык тое ты і зробіш.
"Свабода": "Цяпер, у тым ліку і ад мэдыкаў, можна пачуць: маўляў, ня трэба было Някляева везьці ў шпіталь, лепш было б выклікаць свайго знаёмага лекара дадому і аказаць яму адпаведную дапамогу там".
Іван: "Свайго? Як? Нават калі б ён на дом прыйшоў... Ну, калі б мяне папрасілі, я б абавязкова прыехаў, паглядзеў, паставіў дыягназ. Прызначыў бы лячэньне. Дык усё роўна прыйшлі б тыя шакалы і ўзялі б яго з дому. Хто б яго дома пакінуў? Гэта не ад лекараў залежыць".
На просьбу пракамэнтаваць словы доктара Віктара Сірэнкі адносна таго, што супрацоўнікі шпіталя зрабілі для Някляева ўсё неабходнае, што яны абсалютна спакойныя за агучаны імі дыягназ, што яны гатовыя і надалей аказваць яму дапамогу, што яны, адрозна ад ЭЗ, не зьбіраюцца ўводзіць у дачыненьні да паэта аніякіх "чорных сьпісаў", менскі хірург Іван сказаў:
Іван: "А што ён можа гаварыць? Я ня ведаю Сірэнку ні як адміністратара, ні як мэдыка, але сілай ніхто трымаць нікога ня можа. Паўтаруся, гэта ненармальна, аднак гэта не ад лекараў залежыць. Калі б дазволілі яго лячыць, дык любы лекар ужо зараз пайшоў бы да яго. Я б таксама. Але што рабіць, калі забараняюць? Ну, прыйшоў бы я да яго, і мяне б элемэнтарна не пусьцілі".
Рабіць нейкія заявы можа толькі мэдык-пэнсіянэр
Паводле палатнай лекаркі адной з сталічных клінік Галіны, сёньня рабіць нейкія гучныя заявы ў гэтай сувязі можа толькі той лекар, які сышоў на заслужаны адпачынак.
Нават калі б і дома яму прызначылі тое. Дык усё роўна прыйшлі б тыя шакалы і забралі б яго.