Па выніках дэбатаў Парлямэнцкая Асамблея Рады Эўропы ўхваліла рэзалюцыю па Беларусі. Як яе камэнтуюць у Менску?
У беларускім МЗС паведамілі, што пакуль не атрымалі тэксту рэзалюцыі ПАРЭ.
Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных: «Мы пакуль ня маем інфармацыі аб прынятым рашэньні і таму пакуль нічога камэнтаваць ня можам».
Лідэр руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч адзначыў салідарную пазыцыю эўрапейскіх структураў:
«Самае галоўнае — гэта дэманструе, што розныя структуры, якія існуюць у Эўропе, будуць салідарныя. Бо ацэнка адназначная. І надзея ўлады, што будуць нейкія шчылінкі, празь якія можна будзе выскачыць з той ізаляцыі, куды яна сябе ўпіхнула, ня спраўджваецца. Ацэнка будзе вельмі жорсткай і ўлада мусіць рабіць высновы. І самае галоўнае — вызваляць палітвязьняў. Гэта спроба сытуацыю крыху палепшыць».
Паводле палітоляга Аляксандра Класкоўскага, Рада Эўропа ня мае дзейсных вагароў уплыву на афіцыйны Менск. Але цяпер Эўропа змагаецца за каштоўнасьці:
«Гэтая рэзалюцыя — сьведчаньне таго, што сёньняшні рэжым у Беларусі ёсьць нецярпімым у сучаснай, дэмакратычнай Эўропе 21-га стагодзьдзя. Гэта галоўны мэсыдж, бо каштоўнасныя, маральныя рэчы цяпер таксама маюць вялікае значэньне ў гэтай беларускай сытуацыі і ў стаўленьні Эўропы да таго, што тут адбываецца».
Пасьля гэтай рэзалюцыі ПАРЭ ці выканае афіцыйны Менск патрабаваньне эўрапейцаў, ці вызваліць палітзьняволеных?
Аляксандар Класкоўскі: «Гэтая рэзалюцыя — адна з цэлага шэрагу. І найхутчэй, што гэтае пытаньне паставіць рубам і Рада ЭЗ 31 студзеня. Плюс цісьне Вашынгтон і наважыўся жорстка падыходзіць да гэтага пытаньня. І вось у суме гэта стварае такую крытычную масу ціску на беларускія ўлады. Гэта прымушае задумацца. У сёньняшняй прамове ў парлямэнце Лукашэнка разам з жорсткімі заявамі ўсё ж такі даў зразумець, што гатовы на пэўныя кампрамісы, на палітычны гандаль. І гэта паказвае, што беларускія ўлады ўсё ж мусяць задумвацца».