На сэсіі Эўрапарлямэнту ў Страсбуры 19 студзеня адбыліся дэбаты аб сытуацыі ў Беларусі. На чацьвер прызначана галасаваньне па праекце рэзалюцыі, якая сярод іншага будзе зьмяшчаць рэкамэндацыі аб санкцыях у дачыненьні да беларускіх уладаў.
Якім можа быць тэкст рэзалюцыі Эўрапарлямэнту, наколькі радыкальны праект прымуць дэпутаты? Чаму беларускія ўлады, ведаючы настроі эўрапейскіх палітыкаў, не ідуць на вызваленьне палітычных зьняволеных? На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг, экспэрт Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Дзяніс Мельянцоў.
Цыганкоў: Ці дае дыскусія ў Эўрапарлямэнце, што адбылася ў сераду, падставы меркаваць пра тое, якой можа быць рэзалюцыя?
Мельянцоў: Мяркуючы па дэбатах, можна сказаць, што яны адрозьніваюцца ад папярэдніх, у бок большай цьвёрдасьці прамоваў і характарыстык, якія выказваліся падчас дыскусіі. Гэта можна патлумачыць перадусім нечаканасьцю таго, што адбылося ў сьнежні ў Беларусі. Гэтым кантрастам і можна патлумачыць тое, што праекты рэзалюцыяў даволі радыкальныя.
Звычайна Эўрапарлямэнт прымае раўналежную рэзалюцыі найбуйнейшых фракцыяў. Я думаю, што цяперашняя рэзалюцыя будзе будавацца на тым дакумэнце, які прапанавала Эўрапейская народная партыя. Але, мяркую, ён будзе троху зьмякчаны, бо праект даволі радыкальны. Мяркую, выніковая рэзалюцыя будзе трошкі лагаднейшай.
Цыганкоў: І якія, па-вашаму, будуць яе асноўныя палажэньні?
Мельянцоў: Вельмі сумняюся, што будзе прынята рашэньне адносна эканамічных санкцыяў. Малапраўдападобным бачыцца замарожваньне рахункаў "Белтэхэкспарту" і выкіданьне Беларусі з "Усходняга партнэрства". Найбольш імаверна, што будзе адноўлена забарона на ўезд чыноўнікам і павялічана дапамога недзяржаўнаму сэктару, СМІ. Вядома, будуць, замарожаныя кантакты на найвышэйшым узроўні – да тае пары, пакуль Беларусь ня вызваліць палітзьняволеных.
Цыганкоў: Чым можна патлумачыць дзеяньні беларускіх уладаў? Аб’яднаная Эўропа даўно пачынае злавацца, "награвацца", абмеркаваньне беларускай тэмы ідзе ўжо некалькі тыдняў. Чаму б за гэты час Менску ня выпусьціць палітзьняволеных, хаця б некаторых, і зьнізіць градус беларускага пытаньня?
Мельянцоў: Калі зараз адпусьціць палітзьняволеных, гэта будзе ўспрымацца Менскам як "страта твару". Маўляў, Эўропа запатрабавала, і Лукашэнка адпусьціў. Гэта трактавалася б як праява слабасьці. З другога боку, рэзалюцыя Эўрапарлямэнту – гэта яшчэ не рашэньне Эўразьвязу. Да рашэньня Рады Эўразьвязу, якое можа быць 31 студзеня, ёсьць яшчэ пэўны час.

Найбольш імаверна, што будзе адноўлена забарона на ўезд чыноўнікам і павялічана дапамога недзяржаўнаму сэктару, СМІ...