Цыганкоў: Стварэньне Нацыянальнай каардынацыйнай Рады апазыцыі — ці гэта часовы крок, выкліканы неабходнасьцю аб’яднацца дзеля вызваленьня палітычных вязьняў, альбо тут можна ўбачыць стратэгію па аб’яднаньні дэмакратычных сілаў Беларусі?
Чавусаў: Чыньнікі, які штурхаюць розныя палітычныя суб’екты ў склад гэтага аб’яднаньня, вельмі розныя. Ёсьць арганізацыі, якія выступаюць за стварэньне «новага выданьня» агульнаапазыцыйнай кааліцыі, своеасаблівага АДС-2. Але ёсьць і тыя, хто бачыць у новастворанай Радзе арганізацыю, якая мусіць займацца найперш вызваленьнем палітычных вязьняў.
І я ня думаю, што будзе дасягнутая згода паміж прыхільнікамі таго і другога кірунку дзейнасьці Рады. Хутчэй за ўсё, тыя аптымісты, якія ўбачылі ў новай Радзе доўгатэрміновую і ўстойлівую структуру — пасьпяшаліся. Я ня думаю, што дадзеная канфігурацыя будзе доўга існаваць у якасьці аб’яднаньня ўсіх апазыцыйных сілаў.
Цыганкоў: Беларуская і міжнародная гісторыя сьведчыць, што чым больш жорстка сябе паводзіць аўтарытарная ўлада, тым больш апазыцыя схільная аб’ядноўвацца. Калі апошнія год-два ў Беларусі была палітычная «лібэралізацыя», апазыцыя разьмяжоўвалася на розныя блёкі. Дык цяпер, калі ідуць рэпрэсіі, можа гэта паспрыяе аб’яднаньню?
Чавусаў: Так, рэпрэсіўны чыньнік, безумоўна, адыграў сваю ролю пры стварэньні Рады. Зь іншага боку, наўрад ці рэпрэсіі прывядуць да сыстэмнага замарожваньня сытуацыі. Большасьць палітычных суб’ектаў зараз разьлічвае свае дзеяньні на далейшы пэрыяд, пэрыяд да парлямэнцкіх выбараў.
У гэтых умовах аб’яднаньне апазыцыі ня ёсьць стратэгічнай мэтай большасьці тых суб’ектаў, якія ўвайшлі ў Раду. У іх ёсьць свае ўласныя інтарэсы, і зараз сытуацыя пакуль не такая, каб яны ахвяравалі гэтымі інтарэсамі.
Зь іншага боку, архітэктары новай Рады зноў наступаюць на старыя граблі, калі за адным сталом з правам на адзін голас сядзяць як прадстаўнікі буйных палітычных партыяў, якія вылучалі сваіх кандыдатаў у прэзыдэнты, так і прадстаўнікі структураў дастаткова «фантазійных». І нават людзі, якія проста маюць пэрсанальны аўтарытэт, як, напрыклад, былы кандыдат у прэзыдэнты Аляксандар Казулін. І калі аднолькава надаецца адзін голас як вялікім партыям, так і асобным людзям, якія прадстаўляюць толькі сябе самога — гэта ня самая лепшая аснова для пабудовы кааліцыі.

Хутчэй за ўсё, тыя аптымісты, якія ўбачылі ў новай Радзе доўгатэрміновую і ўстойлівую структуру — пасьпяшаліся.