Кніга амэрыканскага дасьледніка беларускага паходжаньня Яўгена Марозава з такой назвай выйшла ў сьвет літаральна гэтымі днямі.
Раней у некалькіх амэрыканскіх і брытанскіх выданьнях былі апублікаваныя артыкулы Марозава, у якіх ён выклаў асноўныя ідэі сваёй кнігі. Сёньня брытанская “The Guardian” надрукавала рэцэнзію на кнігу “Аблуда Сеціва: як ня вызваліць сьвет”.
21 студзені 2010 году дзяржаўная сакратарка ЗША Гілары Клінтан выступіла з прамовай, у якой заявіла, што свабода ў Сеціва зьяўляецца адным з прыярытэтаў амэрыканскай зьнешняй палітыкі. "Свабода інфармацыі, – казала яна, – падтрымлівае мір і бясьпеку, якія забясьпечваюць аснову для глябальнага прагрэсу". Яўген Марозаў пярэчыць такому падыходу, бачачы ў ім празьмерны аптымізм і скажэньне найноўшай гісторыі.
Аднак “Аблуда Сеціва” ідзе значна далей за напады на палітычную рыторыку. Паводле Марозава такія ўхвалы спалучаюць утапізм і невуцтва, якія скажаюць палітычную ролю Інтэрнэту, ён мяркуе, што новыя сродкі масавай інфармацыі на самой справе прыносяць не свабоду і дэмакратыю, а ўмацаваньне аўтарытарных рэжымаў.
Марозаў піша пра дзьве памылкі: “кібэрутапізм” – вера ў тое, што культура Інтэрнэту, па сутнасьці, вызваленчая, і “інтэрнэт-цэнтрызм” – вера ў тое, што кожнае важнае пытаньне аб сучасным грамадзтве і палітыцы можа быць сфармуляванае ў тэрмінах інтэрнэту. Аўтар бачыць праявы гэтых памылак паўсюль: ад міту, што Twitter быў важным чыньнікам электаральнай рэвалюцыі ў Іране ў 2009 годзе (напярэдадні выбараў у краіне было менш за 20 000 карыстальнікаў Twitter), да наіўнай веры, што ўзьдзеяньне праз сучасныя камунікацыі прывядзе да зьмяншэньня гвалту ў Афрыцы і на Блізкім Усходзе.
Марозаў адзначае, што прасоўваньне захадам новых тэхналягічных інструмэнтаў сутыкнулася з адказам аўтарытарных рэжымаў: яны ня толькі блякуюць ці зачыняюць вэб-сайты, але выкарыстоўваюць Сеціва, каб пранікаць у пратэстныя групы і адсочваць актывістаў, а таксама весьці сваю прапаганду.
Марозаў зьвяртае увагу на несымэтрычнасьць парадку дня свабоды інтэрнэту. Калі Сеціва абмяжоўвае Кітай, гэта аўтаматычна разглядаецца ў Вашынгтоне як спроба ўраду перашкодзіць палітычнай актыўнасьці. У той жа час зусім іншае стаўленьне – да намеру ўраду ЗША ці эўрапейскіх краінаў абараніць розумы сваёй моладзі ад абразьлівага зьместу і інтэрнэт-махляраў.
Аўтар мяркуе, што Інтэрнэт гадуе пакаленьне не актывістаў, а “мляватывістаў” (slacktivists), людзей, грамадзкая энэргія якіх расьцярушваецца (ён прыводзіць прыклад, як 1,7 мільёна ўдзельнікаў інтэрнэт-ініцыятывы “Выратуем дзяцей Афрыкі” за некалькі гадоў здолелі сабраць толькі 12 мільёнаў даляраў).
На думку Марозава мудраму дыктатару ня варта распальваць цікаўнасьць людзей, забараняючы вэб-сайты, дастаткова даць ім парнаграфію і відовішчы.