Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"А я б папрасіла, каб Луку арыштавалі"


Да берасьцейскіх сябраў ініцыятыўных групаў апазыцыйных кандыдатаў у панядзелак як па камандзе прыйшлі супрацоўнікі КДБ зь ператрусамі.

Адзін зь ператрусаў быў праведзены ў кватэры ў Арцёма Церашонка, сябра ініцыятыўных групаў па зборы подпісаў за вылучэньне кандыдатамі ў прэзыдэнты Яраслава Раманчука і Ўладзімера Някляева.

«Ператрус з 09.05 да 10.15 праводзілі два супрацоўнікі КДБ. Яны прад’явілі пастанову на ператрус у рамках крымінальнай справы аб масавых непарадках у Менску», — паведаміў БелаПАН Арцём Церашонак. — У мяне нічога не канфіскавана. Мне ўручылі позву зьявіцца ва ўпраўленьне КДБ па Берасьцейскай вобласьці 11 студзеня ў 14.00».

Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісьляк, яшчэ адзін ператрус прайшоў сёньня раніцай у кватэры, якую здымае Дзьмітры Шурхай, давераная асоба экс-кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага.

«Шурхая ў гэты час дома не было, і пра ператрус ён даведаўся ад уладальніцы кватэры. Зь яе слоў, у Шурхая канфіскаваныя нейкія паперы і дакумэнты», — дадаў праваабаронца.

Паводле яго слоў, 10 студзеня ў 10.10 пачаўся ператрус па месцы жыхарства берасьцейскага актывіста Андрэя Шарэнды, у 10.30 — у мясцовага актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімера Вуека.


Павучальны аўдыёзапіс ператрусу кватэры Андрэя Шарэнды (44 Mb, 45,51 хвіліны)




Паліна Шарэнда-Панасюк
Андрэй Шарэнда
Расшыфроўка фрагмэнту гутаркі жонкі Андрэя Шарэнды Паліны са сьледчым КДБ Васільчанкам:


Паліна: «А я б папрасіла, каб Луку арыштавалі за тое, што ён фальшуе выбары дзесяць гадоў запар…»

Сьледчы: «Ня ведаю, гэта не да мяне…»

Паліна: «Цікава, чый сваяк Васільчанка, хто вас па блаце ў КДБ уладкаваў? Ці самі пайшлі? Саша, ідзі паглядзі, каб у іншых пакоях ня рыліся!»

Сьледчы: «Усе знаходзяцца тут».

Паліна: «Я ня ўпэўненая! Я хачу паглядзець, куды супрацоўнік пайшоў».

Копія пастановы на ператрус у Андрэя Шарэнды
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG