Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пажар на яшчэ адной мэблевай фабрыцы


Пажар на трансфарматарнай падстанцыі мэблевай фабрыкі "Прагрэс" у Гомелі пакінуў без электразабесьпячэньня прадпрыемства і некалькі дзясяткаў дамоў.

Як паведаміў БелаПАН прэсавы сакратар Гомельскага абласнога ўпраўленьня МНС Руслан Габрылёў, 9 сьнежня ў 22:13 у гомельскі аддзел па надзвычайных сытуацыях паступіла паведамленьне, што гарыць трансфарматарная падстанцыя ААТ "Гомельская мэблевая фабрыка "Прагрэс". Тушыць пажар выехалі восем аўтацыстэрнаў. Адкрытым полымем гарэў трансфарматар у будынку, у якім разьмешчаныя прахадная і ўчасткі мэблевай фабрыкі. Пажар быў ліквідаваны. Без электразабесьпячэньня засталіся вытворчыя будынкі фабрыкі і 47 аднапавярховых дамоў паблізу.

Электразабесьпячэньне аднаўляюць. Папярэдняя прычына пажару — кароткае замыканьне трансфарматара.

Ад выбуху і пажару, якія здарыліся 25 кастрычніка на іншым мэблевым прадпрыемстве "Пінскдрэў", памерлі 14 чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG