Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Класкоўскі: “У гэтай абойме усе патроны аднаго калібру”


Аляксандар Радзькоў зьмяніў Натальлю Пяткевіч на пасадзе першага намесьніка кіраўніка адміністрацыі, замест Аляксандра Зімоўскага кіраўніком Белтэлерадыёкампаніі прызначаны Генадзь Давыдзька. Гэтыя кадравыя зьмены камэнтуе аглядальнік кампаніі Белапан Аляксандар Класкоўскі.

Класкоўскі: У намэнклятурным космасе гэта сапраўды як выбухі пратубэранцаў. І адпаведнае кола людзей будзе гэта доўга абмяркоўваць, для іх гэта заслоніць падзеі Плошчы, чым жыве і хварэе грамадзянская супольнасьць. А па сутнасьці для грамадзтва, для пэрспэктываў краіны гэта нуль. гэта бура ў шклянцы вады.
Можна разважаць, што Пяткевіч была больш маладзейшая, хацела хаця б здавацца больш сучаснай, хаця па сутнасьці таксама праклямавала замшэлыя тэзы. А Радзькоў – гэта наогул на 100% прадстаўнік старой гвардыі і калі яму даручаць адказваць за ідэалёгію, то тут усё будзе ў "лепшых" савецкіх традыцыях.

Што тычыцца Давыдзькі, то гэта чалавек нібыта з акторскай багемы, ў той час як Зімоўскі быў такім брэндам ці антыбрэндам беларускага тэлебачаньня. Уся гэтая сыстэма прамыўкі мазгоў асацыявалася з пэўным прозьвішчам. Давыдзька – адносна новая фігура, якая можа на некаторыя тэмы разважаць інтэлігентна. Але ў гэтай абойме усе патроны аднаго калібру.

Той самы Давыдзька калісьці быў сябрам ці прыяцелем Някляева. Я памятаю, на нейкі сход Някляева затармазілі, а Давыдзька прайшоў і Някляеў крычаў яму: "Генадзь, як жа цябе прапусьцілі?". Вось так і прапусьцілі. І той самы культурны і інтэлігэнтны Давыдзька так як трэба камэнтаваў днямі падзеі Плошчы па тэлебачаньні. Так што і ён будзе спраўна выконваць гэтыя функцыі. Іншых у гэтай сыстэме не трымаюць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG