Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ператрус у офісе Беларускага ПЭН-цэнтру

абноўлена


23:45 У Андрэя Скурко забралі камп'ютэр, сышлі ў 23:35.



22:47 У Андрэя Скурко працягваецца ператрус, сувязь зь ім адключана, адключаны дамафон. Ператрус доўжыцца ўжо больш за дзьве гадзіны.

22:36 З памяшканьня вынесьлі оргтэхніку.



Па словах карэспандэнта Радыё Рацыя Барыса Гарэцкага, на месца падзеі зьявіўся лідэр Руху "За свабоду" Аляксандар Мілінкевіч, які назваў дзеянані праваахоўных органаў незаконнымі. Такія дзеянні, па словах Мілінкевіча, шкодзяць іміджу Беларусі ў сьвеце.



22:21 Як паведаміў Эўрарадыё Юрась Губарэвіч, выглядае на тое, што з офісу ПЭН-цэнтру, дзе разьмяшчаецца рэдакцыя «Нашай нівы», рыхтуюцца вынесьці аргтэхніку.

22:06 Андрэй Бастунец і Валер Булгакаў пад'ехалі да кватэры, дзе жыве рэдактар «Нашай нівы» Андрэй Скурко, але ім ніхто не адчыніў. Разам з тым гарыць сьвятло ў адным з вокнаў кватэры.

20:15
Каля Рэдакцыі збіраюцца людзі. Сярод іншых, прыехаў экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч.

20:12 Ператрус працягваецца, праўда, святло гарыць толькі ў адным галоўным пакоі, у Рэдакцыю нікога не пускаюць.

20:00 Як толькі прыехаў на месца галоўны рэдактар Андрэй Скурко, асобы ў цывільным вывелі яго і павезлі. Ён паспеў сказаць: «Да мяне дахаты», паведамляе «Наша ніва».

19:50 У памяшканьні Беларускага ПЭН-цэнтра, дзе месьціцца таксама рэдакцыя газэты «Наша ніва», ідзе ператрус. Ён пачаўся пасьля таго, як у памяшканьне зайшоў намесьнік старшыні Беларускага ПЭН-цэнтра і галоўны рэдактар «Нашай нівы» Андрэй Скурко.

Ператрус праводзяць каля пяці чалавек у цывільным. Журналістаў у пад’езд дома, дзе знаходзіцца офіс, не дапусьцілі. Скурко паведаміў БелаПАН, што ператрус праходзіць, як яму сказалі, па справе аб зьдзеку над дзяржаўнымі сымбалямі падчас акцыі 19 сьнежня і супрацоўнікі праваахоўных органаў шукаюць фота- і відэаматэрыялы, якія пацьвярджаюць падобныя дзеяньні.

18:50 Невядомыя спрабуюць пранікнуць у офіс Беларускага ПЭН-цэнтру, дзе разьмяшчаецца таксама рэдакцыя незалежнай газэты "Наша ніва".

"Прыкладна ў 18.50 28 сьнежня ў дзьверы Беларускага ПЭН-цэнтру пачалі стукаць невядомыя. Журналіст "Нашай Нівы "Зьміцер Панкавец дзьверы адчыняць адмовіўся", паведаміў сайт газэты "Наша ніва".



Цяпер у будынку, дзе разьмяшчаецца ПЭН-цэнтар, адсутнічае электрычнасьць. На месца выехаў намесьнік старшыні арганізацыі Андрэй Скурко. Ён жа зьяўляецца галоўным рэдактарам газэты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG