Лінкі ўнівэрсальнага доступу

CPJ: Перастанце перасьледаваць журналістаў і аддайце кампутары


Камітэт абароны журналістаў (CPJ) заклікае беларускія ўлады спыніць перасьлед незалежных СМІ ў Беларусі.

У заяве, прынятай учора, CPJ згадвае канфіскацыю кампутараў і іншага абсталяваньня ў журналістаў Эўрарадыё ў Менску, уварваньне ў менскае бюро Белсату, ператрус у доме Ірыны Халіп і Андрэя Саньнікава, канфіскацыю кампутaра ва Ўладзіміра Халіпа, выклік у КДБ рэдактара "Народнай волі" Іосіфа Сярэдзіча.

"Мы заклікаем беларускія ўлады спыніць здушэньне мясцовай незалежнай прыхільнай апазыцыі прэсы, якое працягваецца ад правядзеньня непаўнацэнных прэзыдэнцкіх выбараў. Усё абсталяваньне, канфіскаванае ў Эўрарадыё ды з дому Ірыны Халіп і яе бацькі, павінна быць неадкладна вернутае", – заявіла Ніна Агнянава, каардынатарка праграмы CPJ для Эўропы і Сярэдняй Азіі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG