Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксей Вазьняк: З таго, што бацька ў КДБ, зразумела, што сур’ёзна ўзяліся…


Сяргей Вазьняк
Сяргей Вазьняк

Сяргея Вазьняка, сябра ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева, забралі пад раніцу 20 сьнежня. Да вечара серады, больш за двое сутак, родныя ня ведалі, дзе знаходзіцца Сяргей Вазьняк.

19-гадовы сын Сяргея, студэнт БДУ Аляксей Вазьняк распавёў:

«Я быў тады дома. У 4:50 раніцы пачалі грукаць у дзьверы. Бацька апрануўся, адчыніў дзьверы. Зайшоў адзін маладзён, загадаў зьбірацца. На вуліцы стаяў доўгі сіні мікрааўтобус, каля якога чакалі хлопцы. Пасадзілі бацьку ў аўтобус і некуды зьвезьлі.

Ясная справа, першая рэакцыя — у нас быў шок. Мы, натуральна, не чакалі, што а чацьвёртай раніцы прыйдуць забіраць. Мы два дні езьдзілі па ўсім горадзе, хацелі высьветліць, дзе ён. Езьдзілі на Акрэсьціна, у СІЗА на Валадарскага, глядзелі сьпісы, у сьпісах знайсьці не маглі. І толькі ў сераду ўвечары даведаліся, што ён у КДБ. Перажываем вельмі. Перадачы не прымаюць увесь гэты час.

Карэспандэнтка: «Адвакат сустракаўся зь Сяргеем?»

«Так, яна бачылася, але толкам нічога нам сказаць ня можа, бо вымусілі даць падпіску аб неразгалошваньні. Так што пакуль асабліва нічога ня ведаем. Тое, што ён у КДБ — зразумела, што сур’ёзна ўзяліся. Мае сябры, аднакурсьнікі падтрымліваюць, пішуць „vkontakte“, цікавяцца…»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG