Прадстаўнікі беларускай дыяспары і МЗС Канады выступілі з заявамі, у якіх асудзілі гвалтоўныя дзеяньні ў Менску супраць апазыцыі.
Міністар замежных спраў Канады Лоўрэнс Кэнан выступіў з заявай, у якой выказаў занепакоенасьць канадыйскага ўраду “гвалтам у дачыненьні да кандыдатаў ад апазыцыі, СМІ і дэманстрантаў Менску”.
“Мы заклікаем ўрад Рэспублікі Беларусь правесьці дакладнае і аб’ектыўнае расьследаваньне гвалту ў дзень выбараў і гарантаваць грамадзянам Беларусі свабоду слова і сходаў” – гаворыцца ў заяве.
У першыя гадзіны пасьля падзеяў ў Менску 19 сьнежня Згуртаваньне беларусаў Канады прыняло заяву, у якой асудзіла рэпрэсіі супраць кандыдатаў апазыцыі і іх прыхільнікаў і адзначыла, што “ўрад Беларусі нясе ўсю адказнасьць за выкарыстаньне сумнеўных мэтадаў супраць грамадзянскай супольнасьці”. “ Тыя эўрапейскія інстытуцыі, якія яшчэ нядаўна лабіравалі Лукашэнку ў спадзяваньні на свабодныя і справядлівыя выбары, павінны прызнаць, што дыктатар зьмяніўся не нашмат. Яшчэ адны выбары былі бессаромна сфальшаваныя”.