Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ісьляндзскі ПЭН-цэнтар выступіў з заявай, патрабуючы вызваленьня Някляева


«Ад імя чальцоў ісьляндзкага ПЭН-Цэнтру мы выказваем вам поўную падтрымку ў адстойваньні вамі свабоды слова і іншых правоў чалавека ў вашай краіне.

Мы разам з вамі асуджаем арышт і жорсткае зьбіцьцё нашага калегі, паэта Ўладзіміра Някляева і іншых праваабаронцаў і журналістаў. Мы занепакоеныя жорсткім абыходжаньнем са спадаром Някляевым і тым, што ён утрымліваецца пад вартай.

Мы лічым найважнейшай неабходнасьцю тое, каб сп. Някляеву была забясьпечаная належная мэдыцынская дапамога, і ўжо адправілі ліст прэзыдэнту Беларусі з заклікам неадкладна вызваліць сп. Някляева і правесьці поўнае і аб’ектыўнае расьсьледаваньне па гэтай справе.

З павагай,

  • Сьён, старшыня Ісьляндзскага ПЭН-цэнтру
  • Хальдур Гудмундсан, намесьнік старшыні
  • Эйнар Карасан, сакратар
  • Сігурб’ёрг Фрастардотыр
  • Гудмундур Андры Торсан
  • Лінда Вільх’яльмсдотыр
  • Сігурдур Пальсан»

Раней з падобнымі заявамі выступілі беларускі ПЭН-цэнтар і польскі ПЭН-клюб.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG