Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падпалкоўнік Казлоў: "Ад міліцыі не патрабуюць прадухіляць фальсыфікацыі"


Беларуская міліцыя абвясьціла пра пераход на ўзмоцнены варыянт нясеньня службы ў сувязі з прэзыдэнцкімі выбарамі. Ці дапаможа гэта засьцерагчыся ад фальсыфікацый падчас датэрміновага галасаваньня?

Што азначае ўзмоцнены варыянт нясеньня службы, пра які абвясьціла міліцыя? Згодна з паведамленьнем Управы інфармацыі і грамадзкіх сувязяў МУС, захады, якія робяцца ў зьвязку з гэтым, тычацца ня толькі непасрэдна выбарчых участкаў. Кажа кіраўнік управы Канстанцін Шалькевіч:

"У гэтыя дні ахоўнікі парадку больш увагі аддадуць эфэктыўнай і апэратыўнай рэакцыі на становішча, якое складаецца са злачыннасьцю, а таксама на аказаньне ў межах сваёй кампэтэнцыі дапамогі выбарчым камісіям. Будуць створаныя кругласуткавыя сытуацыйныя штабы, узмоцнена сьледчая апэратыўная група".

Міліцыя абяцае асабліва пільна сьцерагчы месцы, дзе кандыдаты праводзяць сустрэчы з выбарцамі, а таксама выбарчыя ўчасткі, на якіх з 14 сьнежня пачынаецца датэрміновае галасаваньне. Аб'явы пра гэта ад сёньняшняга дня гучаць паўсюль, у тым ліку ў гарадзкім транспарце.

"Паважаныя мінчане. 19 сьнежня 2010 года адбудуцца выбары прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Калі вы ня маеце магчымасьці прыйсьці на ўчастак для галасаваньня ў дзень выбараў, то ў адпаведнасьці з Выбарчым кодэксам вы можаце прагаласаваць датэрмінова ў памяшканьні выбарчага ўчастку..."

Гэтак менчукоў папярэджваюць пра датэрміновае галасаваньне ў менскім мэтро. Да інфармаваньня падключыліся таксама дзяржаўныя радыё і тэлебачаньне. А як будзе арганізавана ахова бюлетэняў, якія грамадзяне ўкінуць у скрыні датэрмінова? Ці ёсьць гарантыя, што да гэтых галасоў хтосьці не падкіне нейкія іншыя, несапраўдныя?

Падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы Мікалай Казлоў два гады таму,
Ахоўнікі па-ранейшаму маюць інструкцыю падпарадкоўвацца начальнікам выбарчых камісій.
падчас парлямэнцкіх выбараў, нёс дзяжурства на адным з выбарчых участкаў у Фрунзенскім раёне Менску. Мікалай Казлоў стаў сьведкам таго, як сябры выбарчай камісіі ўкідалі ў скрыню "падробленыя бюлетэні", але на рапарт міліцыянта ягонае начальства ніяк не адрэагавала, і фальсыфікатараў выбараў да суду ніхто не прыцягнуў. Паводле Мікалая Казлова, ахова міліцыянтамі скрыняў, нават кругласуткавая, і зараз не гарантуе захаванасьці скрыняў, бо ахоўнікі па-ранейшаму маюць інструкцыю падпарадкоўвацца начальнікам выбарчых камісій, мяркуе Мікалай Казлоў:

"Укідваньні бюлетэняў адбываюцца якраз у той момант, калі супрацоўніка міліцыі просяць выйсьці і агледзець нешта за межамі ўчастку".

Міхаіл Казлоў кажа, што супрацоўнікаў міліцыі, якія ахоўваюць выбарчы ўчастак, папярэджваюць пра магчымыя правакацыі менавіта з боку апазыцыі, а пра тое, што парушэньня закону варта чакаць і ад сяброў камісій, у інструктажы гаворка не ідзе. Увогуле ніхто ня ставіць за асноўную мэту не дапусьціць фальсыфікацыі, сьцьвярджае спадар Казлоў:
Увогуле ніхто ня ставіць за асноўную мэту не дапусьціць фальсыфікацыі.

"Галоўнае, на маю думку, чаго няма ў інструктажах і што павінна быць: гэта пастаноўка задачы аб недапушчальнасьці фальсыфікацыі выбараў. Калі такая задача будзе пастаўленая, мяркую, сябрам камісіі будзе вельмі складана займацца фальсыфікацыямі. Але такой задачы ня ставяць, яе сьвядома абмінаюць. А вось рэкамэндацыя ахоўнікам выконваць пажаданьні кіраўніка камісіі ёсьць, і яна ў выніку дае магчымасьць фальсыфікаваць выбары".

Мікалай Казлоў кажа, што тэхнічна забясьпечыць выкананьне загаду аб недапушчэньні фальсыфікацый нескладана — дзеля гэтага хапае і чалавечых рэсурсаў, і тэхнікі. "Дастаткова несьці ахову гэтак, каб скрыні для галасаваньня заўсёды былі пад вонкавым кантролем хаця б аднаго зь міліцыянтаў", — кажа Мікалай Казлоў. Падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы спадар Казлоў раіць кандыдатам на прэзыдэнта дамагацца ад кіраўніцтва МУС, каб перад супрацоўнікамі міліцыі, якія заступаюць на дзяжурства на выбарчых участках, ставілася якраз гэтая задача: не дапускаць фальсыфікацыі выбараў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG