Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Альфер: Людзі ў камісіях – у пэўнай ступені залежныя людзі


Чацьвёра кандыдатаў на прэзыдэнта накіравалі сваіх прадстаўнікоў у ЦВК у якасьці сяброў камісіі з правам дарадчага голасу. Тацяна Процька стала сябрам камісіі з правам дарадчага голасу ад Уладзімера Някляева. Інтарэсы Яраслава Раманчука ў ЦВК будзе прадстаўляць Сяргей Альфер, а Віталя Рымашэўскага — Тацяна Шапуцька. Сябрам ЦВК ад кандыдата Віктара Цярэшчанкі стала яго жонка Натальля Цярэшчанка. Яшчэ застаюцца вакантнымі 6 месцаў для сяброў ЦВК з правам дарадчага голасу.

Сёньня госьць “Начной Свабоды” – экспэрт у выбарчых пытаньнях Сяргей Альфер, прадстаўнік кандыдата на прэзыдэнта Яраслава Раманчука.

Соўсь: Ці ўпершыню за часы кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі ўжываецца прадстаўніцтва кандыдатаў на прэзыдэнта з правам дарадчага голасу пры Цэнтравыбаркаме? Як вы скарыстаеце свой дарадчы голас у працы ЦВК?

Альфер: Зараз упершыню ў прэзыдэнцкіх выбарах кандыдаты ў прэзыдэнты маюць магчымасьць вылучыць сваіх сябраў ЦВК з правам дарадчага голасу. Але скарыстаць дарадчы голас можна толькі падчас пасяджэньняў ЦВК. Адным галоўных паўнамоцтваў для сябраў ЦВК з правам дарадчага голасу – гэта ўносіць у павестку дня камісіі прапановы па пытаньнях, што ўваходзяць у кампэтэнцыю Цэнтральнай камісіі. Акрамя таго, сябра ЦВК можа знаёміцца з усімі матэрыяламі, якія разглядаюцца падчас працы Цэнтральнай камісіі. Задаваць пытаньні, атрымліваць адказы і ўвогуле гэта амаль усе паўнамоцтвы сябраў Цэнтральнай камісіі. Не такія вялікія, але калі будуць якія пытаньні, што трэба будзе на Цэнтральнай камісіі разгледзець, то гэтыя пытаньні могуць быць паднятыя. Але сябра ЦВК з правам дарадчага голасу ня мае права галасаваць, і таму галасаваць будуць сталыя сябры ЦВК.

Соўсь: Нядаўна былі міліцыянт Казлоў агучыў факты фальсыфікацыі на парлямэнцкіх выбарах 2008 году, Як мяркуеце, чаму за ўсе гэтыя гады ніхто з сябраў выбарчых камісіі не заявіў пра фальсыфікацыі?

Альфер: Гэта вельмі цяжкое пытаньне. Тут шмат псыхалягічных фактараў, фактараў, зьвязаных зь дзейнасьцю сябраў камісіі, іх разуменьне. Можа пэўная частка лічыць, што як яны робяць – так і патрэбна рабіць. Другая частка калі яны фальсыфікуюць вынікі выбараў, робяць гэта абсалютна сьвядома. Трэцяя частка проста закрывае вочы на тое, што робіць старшыня ці сакратар камісіі. Мне здаецца, што тут збольшага трэба гаварыць аб тым, што той частцы людзей, якія знаходзяцца ў камісіях, гэта ў пэўнай ступені залежныя людзі ад сваіх кіраўнікоў, ад прадстаўнікоў дзяржаўных структураў. Так больш выгадана – закрыць вочы і ня бачыць, што робіцца побач.

Слухаць перадачу цалкам:

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG