А 17-й гадзіне каля цэнтральнага ўваходу ў Акадэмію навук сабралася каля 50 моладзевых актывістаў, сябраў ініцыятыўных групаў кандыдатаў на прэзыдэнта Ўладзімера Някляева ды Андрэя Саньнікава.
Удзельнікі разгарнулі сьцягі кампаніяў «Гавары праўду!» ды «Эўрапейская Беларусь», а таксама сьцяг Менску, плякаты «Беларусь за Някляева», «Спыніце тэатар аднаго актора», «Патрабуем 1 гадзіну прамога эфіру», «Чаму БТ баіцца праўды?».
Удзельнікі плянуюць рушыць па праспэкце ў накірунку цэнтру Менску і агітаваць мінакоў, расказваючы ім пра дэмакратычных кандыдатаў Някляева ды Саньнікава.
Супрацоўнік праваахоўных органаў папярэдзіў удзельнікаў збору, што ў выпадку, калі праход па праспэкце адбудзецца з сымболікай, то мерапрыемства будзе разглядацца як несанкцыянаванае шэсьце.
17.45 Удзельнікі акцыі пад сьцягамі ідуць па ходніках у бок ЦУМу. Іх суправаджаюць міліцыянты і супрацоўнікі праваахоўных органаў у цывільным. Сябры ініцыятыўнай групы Някляева ды Саньнікава раздаюць мінакам агітацыйныя матэрыялы. Некалькі разоў прадстаўнік ГУУС Менгарвыканкаму паўтарыў у размове з актывістамі, што акцыя можа быць успрынятая як несанкцыянаванае шэсьце, і папрасіў моладзь «толькі не ісьці на Кастрычніцкую плошчу».
18.05 Удзельнікі акцыі мінулі Плошчу Перамогі. Затрыманьняў няма.
18.20 Прыхільнікі кандыдатаў у прэзыдэнты Саньнікава ды Някляева прайшлі паўз Кастрычніцкую плошчу. Акцыя скончылася ля ГУМу, дзе стаіць агітацыйны намёт Уладзімера Някляева. Сябра ініцыятыўнай групы Андрэя Саньнікава Яўген Афнагель зьвярнуўся праз мэгафон да ўдзельнікаў акцыі ды мінакоў з заклікам прыйсьці 16 сьнежня на сустрэчу з кандыдатамі на менскай Плошчы Свабоды, а таксама на Кастрычніцкую плошчу 19 сьнежня а 20:00.
Акцыя прыхільнікаў Саньнікава ды Някляева была прымеркаваная да Дня правоў чалавека.