Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракуратура пагражае Някляеву крымінальнай справай


Уладзімер Някляеў
Уладзімер Някляеў
Генэральная пракуратура папярэдзіла кандыдата на прэзыдэнта Ўладзімера Някляева пра тое, што яго «заклікі выйсьці на плошчу — незаконныя». У выпадку правядзеньня мерапрыемства 19 сьнежня ў адносінах да Някляева будзе заведзена крымінальная справа, паведамляе сайт кампаніі «Гавары праўду!».

9 сьнежня Някляеў атрымаў тэлефонны званок з пракуратуры. Падчас размовы кандыдату на прэзыдэнта сказалі, што 10 сьнежня яму ўкінуць паведамленьне ў паштовую скрыню па месцы жыхарства.

Някляеў: «Пачалося цалкам прадказальнае і чаканае ад рэжыму запалохваньне. Запалохваньне перасьледам: турмой, крыміналам. Нічога новага наш рэжым не прыдумаў. І чым бліжэй да галасаваньня, калі будзе вырашацца лёс рэжыму, тым меней будзе яго дэманстратыўная дэмакратыя. Яна заканчваецца. А пачынаецца звычайнае і звыклае…».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG