Перамовы прэм'ер-міністраў Расеі і Беларусі Ўладзімера Пуціна і Сяргея Сідорскага завяршыліся ў сераду ў Маскве. Прэм'ерам не ўдалося дамовіцца наконт шэрагу пытаньняў.
Пра гэта паведаміў журналістам прэс-сакратар расейскага прэм'ера Дзьмітрый Пяскоў.
"Яшчэ не па ўсіх парамэтрах атрымалася дамовіцца. Большасьць пытаньняў былі ўзгодненыя раней, але пакуль застаюцца пытаньні, якія патрабуюць працягу перамоваў. Яны будуць працягнутыя на экспэртным узроўні".
"Мы сустракаемся, як і дамаўляліся, у сувязі з фактычным заканчэньнем сумеснай працы над вялікім пакетам дакумэнтаў, які павінен быць пакладзены ў аснову АЭП Расеі, Беларусі і Казахстану. Але, як мы і дамаўляліся, ёсьць некаторыя вельмі адчувальныя пытаньні эканомікі Расеі і Беларусі, якія мы павінны ўрэгуляваць у двухбаковым фармаце для таго, каб увесь пакет па АЭП мог быць запушчаны ў рэальнае жыцьцё", — сказаў Пуцін на пачатку сустрэчы, перадае "Інтэрфакс".
Кіраўнік расейскага ўраду выказаў надзею на тое, што падчас цяперашніх кансультацый гэтыя пытаньні будуць канчаткова ўзгодненыя.
Сідорскі паведаміў, што знаходзіцца ў сталым кантакце з расейскім і казахстанскім урадамі ў справе падрыхтоўкі ўсяго пакета дакумэнтаў.
"Экспэрты маюць вельмі высокую гатоўнасьць. У гэтым пакеце ёсьць шэраг пытаньняў, якія неабходна абмеркаваць паміж Расеяй і Беларусьсю. Акрамя гэтага, ёсьць шэраг пытаньняў, якія тычацца паставак і вуглевадароднай сыравіны, і газу ў наступным годзе", — сказаў Сідорскі.
Меркавалася, што па заканчэньні перамоваў прэм'ер-міністры дзьвюх краін зробяць заяву для прэсы, аднак пазьней было вырашана прэс-канфэрэнцыю не праводзіць.
Па-ранейшаму каменем спатыкненьня ў расейска-беларускіх перамовах застаецца пытаньне пра мыта на нафтапрадукты. Пакуль няясна, у чый бюджэт пойдуць грошы ад экспарту нафтапрадуктаў зь Беларусі.