Ведаю, што Вы лічыце Ўладзімера Караткевіча сваім літаратурным настаўнікам. Адкажыце, калі ласка, як суіснавалі БССР і Караткевіч? Кім быў бы гэты пісьменьнік для сучаснай улады?
Віталь Юрэвіч, Старыя Дарогі
Сапраўды, быў такі юначы час, калі Караткевіч здаваўся мне ў нашым прыгожым пісьменстве Богам. Потым прыйшло адкрыцьцё Васіля Быкава, Вячаслава Адамчыка. Зьявіліся настаўнікі зь іншых літаратураў...
Пра тое, як суіснавалі Караткевіч і савецкая ўлада, ужо напісаныя кнігі.
Даводзілася чуць, што Караткевіч-студэнт нібыта езьдзіў з Кіева, дзе вучыўся, на пахаваньне Сталіна. Але чамусьці верыцца ў іншае, засьведчанае сучасьнікамі больш грунтоўна, — у тое, што ў дзень тых хаўтураў Уладзімер наладзіў у студэнцкім інтэрнаце сяброўскую і зусім не жалобную застоліцу.
Аўтар "Каласоў пад сярпом тваім", безумоўна, ня быў клясычным пісьменьнікам-дысыдэнтам. Усе ягоныя кнігі выйшлі на радзіме, а не за мяжой (вядома, за выняткам перакладаў, якія часам зьяўляліся значна раней за арыгіналы). Але да славы і ўсеагульнага прызнаньня ён, як вядома, прабіваўся празь церні, якія маглі зьнявечыць і зламаць нават моцную, але менш апантаную сваёй справай (ці, дакладней, місіяй) натуру.
Цкаваньне пасьля першых публікацыяў у "роднай" аршанскай газэце "Ленінскі прызыў".
Хваля непрыхільных водгукаў на "Каласы" ад калегаў-літаратараў, якім Уладзімер Сямёнавіч пасьля абмеркаваньня твору на радзе Саюзу пісьменьнікаў абурана кінуў: "Не параўноўвайце жывое дрэва з тэлеграфным слупом!" Асобнай кнігаю раман "Каласы пад сярпом тваім" — галоўны твор майстра — выйшаў толькі празь некалькі гадоў.
Першаму раману "Нельга забыць", надрукаванаму ў 1962 годзе ў "Полымі" пад назваю "Леаніды ня вернуцца да Зямлі", пашанцавала значна меней. Набор аднайменнай кнігі (туды павінна была ўвайсьці й аповесьць "Дзікае паляваньне караля Стаха") у 1963-м рассыпалі. Раман выйшаў толькі праз два дзесяцігодзьдзі. Дарэчы, па-чэску, у перакладзе Вацлава Жыдліцкага "Леаніды" пабачылі сьвет у іпастасі кнігі на шэсьць гадоў раней, чым па-беларуску.
А колькі цэнзурных зьдзекаў зазнала кінастужка, зьнятая паводле раману "Хрыстос прызямліўся ў Гародні"...
Але Караткевіч не саступаў. У адным зь лістоў, які за савецкім часам, натуральна, не друкаваўся, ён дзяліўся набалелым: "Я мог бы з куды большым посьпехам пісаць па-расейску або, падвучыўшыся трошкі, па-польску. Меў бы статысячныя тыражы, дачу, прэміі. Я сьвядома пайшоў на больш цяжкі шлях... Нават дзеля таго, каб быць беларускім пісьменьнікам, патрэбна мужнасьць".
І мужнасьць яму патрэбна была вышэйшай пробы. У тэксьце "Ладзьдзі Роспачы", рукапіс якой займаў 23 старонкі, цэнзары й рэдактары (розьніца паміж аднымі й другімі часта была няўлоўнай) зрабілі 296 (!) правак. Тое, што гаворка ідзе адначасова пра арыгінал і пераклад на расейскую мову В. Сёмухі, што прарваўся да чытача роўна на дзесяць гадоў раней за беларускі тэкст, — суцяшэньне слабое. І што правілася! Да прыкладу, пасьлядоўна выкрэсьліваліся словы "беларусы", "беларускі", "беларуская зямля"...
Дзякуючы паэту й журналісту Глебу Лабадзенку, што выдаў унікальную кніжку з рукапісам "Ладзьдзі", кніжным тэкстам і праўкамі, мы атрымалі магчымасьць не адно паабурацца, але і задумацца: якім жа прынцыпам будуць кіравацца рэдактары й выдаўцы пры выпуску абвешчанага новага, 25-тамовага збору твораў Караткевіча? Што будзе прыярытэтам: аўтарскі арыгінал ці прыжыцьцёвая (вельмі часта зьнявечаная) публікацыя — як лёгка паабяцаў адзін з удзельнікаў навуковай канфэрэнцыі, прысьвечанай 80-годзьдзю пісьменьніка?
На пахаваньні Ўладзімера Караткевіча паэт Генадзь Бураўкін, здаецца, упершыню публічна назваў яго апосталам нацыі. Гэта і цяпер не ўспрымаецца як нейкая гіпэрбала. Мы працягваем атрымліваць ад нашага апостала новыя пасланьні ў выглядзе адшуканых і раней не друкаваных твораў. (Набывайце й чытайце толькі што выдадзеную кнігу "Ўладзімер Караткевіч: вядомы і невядомы".) Мы ўчытваемся ў пасланьні, некалі перададзеныя ў нашыя рукі ім самім. На ўжо згаданай юбілейнай канфэрэнцыі, да прыкладу, гучалі даклады, дзе аналізаваўся ўплыў на яго творчасьць трактатаў Эразма Ратэрдамскага і нідэрляндзкай мастацкай школы. Альбо ішла размова пра караткевічаўскіх жанчын, якія зусім не супадаюць з традыцыйнымі для нашай літаратуры вобразамі прыгажуняў, працаўніц і руплівіц. Ягоныя жанчыны — надзвычай, як і ў жыцьці, розныя: харошыя і з чарвяточынкай, анёліцы і выляжанкі, "з вачыма Маці Божай на іконах і ротам сучкі прагнай", каханыя і наймічкі, якіх "таксама добра каля печкі цалаваць, калі лёс ня шле царыцы, суджанай навек табе"...
Кім быў бы Ўладзімер Караткевіч для цяперашняй улады, каб дажыў, прынамсі, да сярэдзіны 1990-х?
Улада любіць мёртвых геніяў. Яны не даюць інтэрвію, не падпісваюць лістоў з патрабаваньнямі вызваліць палітвязьняў, не выступаюць на мітынгах... Але выглядае, што аўтар радкоў "За што галаву ты згубіла? Якую праўду сказала?" (верш "Безгаловая Вэнэра") ні ў сёньняшніх ідэолягаў, ні ў іхняга гаспадара, што выхоўваўся на "вершах Быкава", ня надта ў пашане. Дагэтуль няма помніка Караткевічу ў Менску, не мэмарыялізаваная ягоная менская кватэра ў доме № 36 па вуліцы К.Маркса, колішняй Падгорнай. Маглі б мы мець і помнікі ягоным героям — Алесю Загорскаму, Гервасію Выліваху... Пра ўвасабленьне гэтага апетага Караткевічам шляхціча на ягонай радзіме, у Рагачове, улады загаварылі былі, ды так і заціхлі. Затое Андрэя Чарняўскага, дырэктара тамтэйшага музэю, які столькі зрабіў для дасьледаваньня і ўшанаваньня памяці Караткевіча на любай сэрцу пісьменьніка Рагачоўшчыне, нядаўна змусілі пайсьці з пасады...
Ды ня хочацца на заканчэньне пра сумнае. Лепей цытата з Караткевіча. Зьвяртаючыся да калегаў, ён любіў казаць: "Пісаць трэба так, каб вашыя кнігі ў бібліятэках кралі. Мае крадуць". Я, грэшны, таксама скраў калісьці ў адной вясковай бібліятэцы двухтамовік "Каласоў". Праўдзівей, узяў пачытаць, ведаючы, што не вярну. І быў пакараны тым, што неўзабаве тыя два тамы скралі і ў мяне.
Карацей, пісаць трэба менавіта так.