Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рыгор Кастусёў сустрэўся з выбарцамі ў Наваполацку


Рыгор Кастусёў на сустрэчы ў Наваполацку.
Рыгор Кастусёў на сустрэчы ў Наваполацку.
Мясцовыя ўлады прапанавалі для агітацыйных сходаў з удзелам кандыдатаў самую лепшую залю ў горадзе — Палац культуры ААТ «Нафтан».

Заля можа зьмясьціць 600 гледачоў. На сустрэчу з Кастусёвым прыйшло каля 80 чалавек.

Кандыдата прадставіў старшыня гарадзкой суполкі партыі БНФ Уладзімер Кунцэвіч. Рыгор Кастусёў распавёў прысутным пра сябе, а потым — пра сваю выбарчую праграму.

Пытаньні кандыдату.
Прысутныя на сустрэчы мелі магчымасьць задаць пытаньні кандыдату, для гэтага ў залі нават усталявалі мікрафон. Аднак людзі бянтэжыліся пытацца публічна, перадавалі пытаньні ў запісках. У першай было напісана: «Шаноўны Рыгор, Ваша маці можа ганарыцца, што выхавала такога сына. Але свайго імя я назваць не магу, працую ў бюджэтнай сфэры і баюся страціць працу».

Зрэшты, знаходзіліся й тыя, хто не пабаяўся нічога. Супрацоўнік мясцовага лясгасу прайшоў на сустрэчу з дакумэнтамі пра крадзеж лесу. Ён паведамляў пра парушэньні свайму начальству, але безвынікова. Таму папрасіў Рыгора Кастусёва, каб гэтае пытаньне не засталося без увагі.
Затое кожны зь цяперашніх кандыдатаў мае магчымасьць надрукаваць сваю праграму і пазнаёміць людзей з альтэрнатыўнымі дзейнаму прэзыдэнту поглядамі.


Гучалі і пытаньні пра верагоднасьць абраньня адзінага кандыдата. Рыгор Кастусёў сказаў: «Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы на мінулых прэзыдэнцкіх выбарах зрабілі ўсё, каб адзіны кандыдат ад апазыцыі быў. Але ці стаў Мілінкевіча прэзыдэнтам? Не. І шмат хто зь цяперашніх кандыдатаў нізавошта не пагодзіцца, каб зь іх усіх застаўся адзін. Затое кожны зь цяперашніх кандыдатаў — а зь іх семярых я лічу апазыцыйнымі — мае магчымасьць надрукаваць сваю праграму і пазнаёміць людзей з альтэрнатыўнымі дзейнаму прэзыдэнту поглядамі».

Пыталіся і пра замежнае фінансаваньне апазыцыі. «У мяне не было ніводнага году, каб я не працаваў. На хлеб сваёй сям’і я заўжды зарабляў сам. Нават за зьбіраньне подпісаў за мае вылучэньне партыя БНФ не заплаціла ні капейкі. І, у адрозьненьне ад „Белай Русі“, наша партыя ня мае дзяржаўнага фінансаваньня», — сказаў кандыдат.

Выразна правакацыйных пытаньняў амаль не было. Верагодна, таму, кажуць мясцовыя актывісты, што ў залі не было прадстаўнікоў гарадзкіх уладаў, толькі пара супрацоўнікаў КДБ, якія ўвесь час нешта занатоўвалі і пільна аглядалі прысутных.

Пасьля сустрэчы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG