Пра гэта беларускі кіраўнік прызнаўся ў інтэрвію польскім СМІ.
«Таму што ніхто нас не запрашае, і мы таксама такіх варыянтаў не разглядалі. Калі казаць пра тое, як я на гэта гляджу: то мы справімся ня горш, чым вы, палякі, у Эўрапейскім Зьвязе. І гэта ўсё. Нам патрэбныя толькі роўныя ўмовы»,— заявіў Аляксандар Лукашэнка.
Ён паведаміў, што калі б ад ЭЗ паступіла прапанова ўступіць у ягоны склад, беларускія ўлады пачалі б неадкладна яе разглядаць.
Пры гэтым Лукашэнка ў інтэрвію польскім журналістам адзначыў, што беларускія міліцыянты падчас правядзеньня дэманстрацый не дазваляюць сабе такога стаўленьня да дэманстрантаў, як, да прыкладу, іх калегі з краін ЭЗ.
«Францыю глядзелі нядаўна? Германія, Вялікабрытанія? Што там адбывалася? Людзі выйшлі, каб выказацца на тэму пэнсійных рэформаў, гэта іх жыцьцё. Навошта іх труціць сьлезацечным газам, навошта іх паліваць вадзіцай? Вось калі ў нас пераварочвалі машыны, мы таксама рэагавалі, але газ і брандспойтаў не выкарыстоўвалі ніколі» ,— цытуе Лукашэнку БелаПАН.