Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка згадаў пра Бябеніна і зьніклых


Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што справа аб сьмерці беларускага журналіста Алега Бябеніна будзе раскрытая. Пра гэта ён заявіў у інтэрвію польскім журналістам 4 лістапада.

«Я лічу, што тое, што гэта злачынства крымінальнае, высьветліцца, і хтосьці будзе вельмі кепска выглядаць з тых, хто сёньня кідае цень на ўладу. Як кажуць, на злодзеі і шапка гарыць. Я вінаваты ў тым, што гэта адбылося ў маёй краіне», — цытуе Лукашэнку Польскае радыё.

Паводле словаў Лукашэнкі, любое здарэньне ў Беларусі зьвязваюць з палітыкай.

«Як з гэтым Бябеніным. Паслухайце, я яго ня ведаў наогул, што за апазыцыйны журналіст,— заявіў Лукашэнка. — Аказваецца, што на „Хартыі“ ў інтэрнэце ён там нешта пісаў. Бог з вамі. У гэтым інтэрнэце столькі ўсяго пішуць, столькі дрэннага ў адносінах да дзяржавы...».

Лукашэнка таксама закрануў тэму зьнікненьня ў Беларусі вядомых людзей:

«Што тычыцца зьніклых у нашай краіне, то я самы зацікаўлены. Я задумваюся, чаму менавіта гэтых людзей выкралі. Напрыклад, Дзіма Завадзкі працаваў маім апэратарам, добры хлопец. Які ж ён палітык, які ён мне супернік? Што вось я, як мяне вінавацілі: а гэта Лукашэнка або ведае, або даваў каманду. А гэты хлопец у чым вінаваты? Або Гена Карпенка, які памёр у шпіталі — прычым тут Лукашэнка? Жадаеце праверыць — калі ласка, прыяжджайце, правярайце».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG