Мы зьвярнуліся да адной з аўтараў справаздачы Сусьветнага банку, старшага спэцыяліста па разьвіцьці прыватнага бізнэсу Міжнароднай фінансавай карпарацыі (IFC) Сьвятланы Багаўдзінавай з просьбай пракамэнтаваць даволі высокі рэйтынг Беларусі ў справаздачы Сусьветнага банку.
Абламейка: Як бы вы пракамэнтавалі той факт, што Беларусь – краіна, якую доўгія гады крытыкуюць за адсутнасьць палітычных свабодаў і дэмакратыі, а таксама і за адсутнасьць эканамічных рэформаў – паводле справаздачы Сусьветнага банку ўвайшла ў дзясятку краінаў, якія найбольш палепшылі ўмовы для вядзеньня і рэгуляцыі бізнэсу?
Багаўдзінава: Давайце спынімся на тым, што наш праект вымярае, і чаго ён не вымярае. Мы глядзім на дастаткова вузкую сфэру дзелавога рэгуляваньня – гэта тое заканадаўства, якое адносіцца да дзейнасьці сярэдніх і дробных айчынных прадпрыемстваў у кожнай краіне. Тут мы не глядзім на цэлы шэраг іншых важных паказьнікаў, напрыклад, макраэканамічная стабільнасьць, наяўнасьць у краіне рэсурсаў, адукацыя насельніцтва і так далей. Гэта значыць – разрэз дастаткова вузкі.
Але што азначае пазыцыя Беларусі ў нашым рэйтынгу і асабліва ў новым паказьніку, які быў распрацаваны ў новым годзе: гэта тое, што вы абазначылі – Беларусь уваходзіць у тройку краінаў, якія дамагліся найбольшых вынікаў ў паляпшэньні дзелавога асяродзьдзя для мясцовых прадпрымальнікаў. Тут мы паглядзелі на тую дынаміку рэгуляцыйных зьменаў, якая мела месца ў кожнай краіне на працягу апошніх пяць гадоў. Пры гэтым мы глядзелі не на рэйтынг, а менавіта на індыкатары – гэта значыць, на той час і кошт працэдураў, якія мясцовыя прадпрымальнікі ў кожнай краіне павінны былі праходзіць для таго, каб завяршыць такія захады, як стварэньне прадпрыемства, перадача права ўласнасьці, атрыманьне будаўнічых дазволаў і так далей. Гэта значыць, што тут мы ў кожнай краіне паглядзелі дынаміку разьвіцьця заканадаўства адносна таго, які стан быў пяць гадоў назад, і сёньня. І тут у Беларусі дынаміка навідавоку. За апошнія пяць гадоў заканадаўства істотна зьмянілася у лепшы бок. Гэта значыць, што для мясцовых прадпрымальнікаў бізнэс-асяродзьдзе было дастаткова сур'ёзна і істотна палепшанае.