Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікола Статкевіч заявіў, што таксама сабраў 100 тысяч подпісаў


Сёмы ўдзельнік выбарчай гонкі заявіў пра збор неабходнай для рэгістрацыі колькасьці подпісаў. Ім стаў былы палітвязень Мікола Статкевіч.

Спадар Статкевіч паведаміў "Свабодзе", што ягоная ініцыятыўная група назьбірала 100 700 подпісаў і будзе працягваць кампанію да 29 кастрычніка.

Тым часам стала вядома, што Рыгор Кастусёў набліжаецца да гэтай лічбы — на сёньняшнюю раніцу за яго сабрана 98 700 подпісаў. За Віталя Рымашэўскага сабрана 89 300 подпісаў.

Больш за сто тысяч подпісаў таксама сабралі ініцыятыўныя групы:
  • Аляксандра Лукашэнкі
  • Уладзімера Някляева
  • Алеся Міхалевіча
  • Віктар Цярэшчанка
  • Яраслава Раманчука
  • Андрэя Саньнікава.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG