38 малюнкаў, які раней зьяўляліся на сайце беларускай Свабоды, былі разьмешчаныя каля палацу Жафін, дзе праходзілі паседжаньні "Форуму 2000".
Штогадовае спатканьне палітыкаў і інтэлектуалаў было ўпершыню арганізаванае ў 1997 годзе зь ініцыятывы тагачаснага чэскага прэзыдэнта Вацлава Гаўла. Гавэл, які меркаваў правесьці толькі адну такую імпрэзу, застаецца і па сёньняшні дзень адным з арганізатараў і мэцэнатаў “Форуму 2000”.
Сёлетняя сустрэча, прысьвечаная тэме аховы навакольнага асяродзьдзя, традыцыйна сабрала шмат вядомых асобаў, сярод якіх ляўрэтка Нобэлеўскай прэміі міру 2003 году Шырын Эбадзі.