Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Злотнікаў: “Укладальнікі маюць падставы, каб хвалявацца”


Леанід Злотнікаў
Леанід Злотнікаў
Кіраўніца «Беларусбанку» Надзея Ермакова паведаміла, што дэпазыты ў беларускіх рублях зьмяншаюцца з катастрафічнай хуткасьцю. Аднак прэсавы сакратар Нацыянальнага банку Анатоль Драздоў зьняпраўдзіў гэтыя выказваньні, паведаміўшы, што ў верасьні ўклады грамадзян толькі расьлі. Што адбываецца ў банках гэтымі днямі?

Надзвычайнага нашэсьця наведнікаў у некалькіх філіялах «Беларусбанку» на праспэкце Незалежнасьці ў Менску сёньня не было. Аднак некаторыя людзі ўсё ж здымалі грошы з доўгатэрміновых укладаў. Сярод іх была і пэнсіянэрка Ніна Емяльянаўна, якая гэтак патлумачыла сваё рашэньне:

«Зараз ходзяць такія чуткі, што можа быць падзеньне рубля, як было некалі. Дык, можа быць…»

Загадчыца аддзяленьня № 529 «Беларусбанку» Валянціна Сотнікава пракамэнтаваць становішча з укладамі насельніцтва адмовілася:

«Я ня буду нічога казаць — пра што вы кажаце! Я ня маю такога права».
З другой паловы гэтага году пачаў працаваць друкарскі станок.


Паводле кіраўніцы «Беларусбанку», фізычныя асобы забіраюць каля 7 мільярдаў беларускіх рублёў, што эквівалентна 2 мільёнам даляраў, на дзень. Надзея Ермакова мяркуе, што адной з асноўных прычынаў адтоку рублёвых дэпазытаў насельніцтва стала інфармацыйная вайна паміж Беларусьсю і Расеяй. Падставы хвалявацца ўкладальнікі маюць, але таму ёсьць іншыя прычыны, мяркуе эканаміст Леанід Злотнікаў:

«Падставы для хваляваньняў ёсьць, бо сёлета і ў першай палове наступнага году ўжо ня будзе тых вялікіх пазык, якія былі дагэтуль. Але патрэбы краіны ў валюце застаюцца, таму, магчыма, можа здарыцца і дэвальвацыя. Дадам, што з другой паловы гэтага году пачаў працаваць друкарскі станок. А гэта значыць, што грашовая маса расьце і часткова заробкі будуць выдавацца прадукцыяй гэтага станка, і гэта выкліча інфляцыю. Золатавалютныя рэзэрвы — яны даволі хутка скарачаюцца. Магчыма, што да выбараў хопіць, а там будзе бачна».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG