Былы прэзыдэнт Кіргізстану пакінуў Беларусь і вылецеў у Турэччыну з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, а таксама ягоным малодшым сынам Мікалаем.
Пра верагоднасьць гэтай падзеі паведамляе інтэрнэт-рэсурс «Мы» і выказвае меркаваньне, што падчас «працоўных сустрэчаў» з турэцкім кіраўніцтвам Аляксандр Лукашэнка вёў перамовы пра лёс зрынутага Бакіева.
У амбасадзе Кіргізстану паведамілі, што не валодаюць інфармацыяй пра цяперашняе месцазнаходжаньне экс-прэзыдэнта, а ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі заявілі, што на гэты конт таксама нічога ня ведаюць.