Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіргізстан шукае Бакіева ў шасьці краінах


Курманбек Бакіеў
Курманбек Бакіеў
Генэральная пракуратура Кіргізстану накіравала шэрагу краін міжнародныя сьледчыя даручэньні на вышук і затрыманьне экс-прэзыдэнта краіны Курманбека Бакіева, яго сваякоў і людзей з блізкага атачэньня.

Як паведамілі сёньня у прэс-службе ведамства, такія дакумэнты перададзеныя праваахоўным органам Расіі, Казахстану, Узбэкістану, Беларусі, Украіны і Вялікабрытаніі.

У сьпісе тых, хто знаходзіцца ў вышуку, акрамя самога Курманбека Бакіева, пералічаныя яго сыны Марат і Максім, брат Жаныбек, былы кіраўнік службы нацыянальнай бясьпекі Кіргізстану Мурат Суталінаў, былы прэм'ер-міністар Даніяр Усеня і яшчэ 14 чалавек.

Яны абвешчаны ў міжнародны вышук і таксама адшукваюцца па лініі Інтэрполу.

Зрынуты прэзыдэнт Курманбек Бакіеў зь неафіцыйнай жонкай і двума дзецьмі знаходзіцца ў Беларусі з 19 красавіка на запрашэньне Аляксандра Лукашэнкі. На радзіме ў дачыненьні да яго ўзбуджаная крымінальная справа: Бакіеў абвінавачваецца ў арганізацыі забойстваў і злоўжываньні службовым становішчам.

Новыя ўлады Кыргызстана двойчы зьвярталіся ў Генэральную пракуратуру Беларусі з просьбай аб выдачы Бакіева і двойчы атрымалі адмову. Як заявіў журналістам генпракурор Беларусі Рыгор Васілевіч, беларускі бок не знайшоў прававых падстаў для задавальненьня просьбы аб выдачы Бакіева.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG