Беларусь чакае ад АБСЭ інфармацыі, калі ў краіну прыбудуць экспэрты, якія будуць займацца высьвятленьнем прычынаў сьмерці журналіста Алега Бябеніна, паведамляе Інтэрфакс.
"Мы накіравалі сваё запрашэньне. Сакратарыят АБСЭ пацьвердзіў, што гатовы ўзяць на сябе ўсе тэхнічныя пытаньні па арганізацыі гэтага візыту. Мы чакаем ад АБСЭ паведамленьня, калі экспэрты-крыміналісты змогуць прыбыць", — заявіў начальнік упраўленьня інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.
20 верасьня МЗС Беларусі атрымаў афіцыйны ліст генэральнага сакратара АБСЭ, у якім напісана пра гатоўнасьць сакратарыяту АБСЭ прызначыць двух незалежных экспэртаў у галіне судмэдэкспэртызы і крыміналістыкі.
Заснавальнік сайту "Хартыя-97" Алег Бябенін быў знойдзены ў пятлі на лецішчы 3 верасьня. Людзі, якія бачылі цела Бябеніна, кажуць пра падазроны вывіх нагі, драпіны і плямы на руках і целе нябожчыка. Аднак у заключэньні афіцыйнай экспэртызы сказана пра адсутнасьць сьлядоў зьнешняга ўзьдзеяньня.