Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзень салідарнасьці пройдзе ля касьцёла Сьвятога Язэпа


Касьцёл Сьвятога Язэпа
Касьцёл Сьвятога Язэпа

Сустаршыня створнай партыі Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Севярынец заявіў, што 16 верасьня моладзевыя арганізацыі пачынаюць штодзённыя бестэрміновыя акцыі, каб дамагчыся вяртаньня касьцёла Св.Язэпа вернікам.

Сустаршыня БХД Павал Севярынец, лідар «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч, моладзевы актывіст Франак Вячорка правялі прэсавую канфэрэнцыю ля кляштару Бэрнардзінаў і распавялі пра пачататак штодзённай акцыі ад 16 верасьня.

«Мы зьбіраемся а 19-й гадзіне. Штодня гэта будзе нейкая адмысловая акцыя: ці то канцэрт бардаў, ці то мастацкі пленэр, ці то лекцыя па гісторыі храмаў, віктарына. Гэта будзе шэраг разнастайных акцыяў з адзіным пасланьнем: вярніце касьцёл вернікам», — заявіў Севярынец.

«16-га верасьня менавіта ў такім фармаце пройдзе Дзень салідарнасьці, — дадаў палітык. — З партрэтамі зьніклых і з партрэтамі Алега Бябеніна людзі будуць там»

Адказваючы на пытаньне, колькі будуць працягвацца штодзённыя акцыі, Севярынец заявіў: «Да тых часоў, пакуль мы не пераможам, альбо грубай сілай нас адтуль ня згоняць».

Актывісты БХД заявілі, што 15 верасьня плянуюць перадаць у Адміністрацыю прэзыдэнта і Палату прадстаўнікоў некалькі тысячаў подпісаў, сабраных супраць таго, каб у будынку кляштару бэрнардынцаў, які разам з касьцёлам Сьвятога Язэпа складае адзіны архітэктуры комплекс, зрабілі гатэль і забаўляльны цэнтар.

Касьцёл Сьвятога Язэпа — помнік архітэктуры стылю барока 17 стагодзьдзя.

Ад 19 сакавіка 2005 году сябрамі рымска-каталіцкай грамады сьвятога Язэпа ладзяцца штодзённыя вячэрнія малебны за вяртаньне будынку касьцёла вернікам.

15 ліпеня 2009 году ўпаўнаважаны па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў Беларусі Леанід Гуляка заявіў, што менскі касьцёл бэрнардынцаў ня могуць аддаць вернікам з-за таго, што няма куды перамясьціць разьмешчаныя ў гэтым будынку фонды архіву гісторыі літаратуры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG