Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АГП прапануе: замежныя крэдыты ўзамен на свабодныя выбары


Станіслаў Багданкевіч
Станіслаў Багданкевіч

Візыт у Бэрлін дэлегацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі завяршыўся сёньня сустрэчай з Рональдам Пафалам, міністрам, кіраўніком офісу адміністрацыі канцлера Ангелы Мэркель.

Беларускіх палітыкаў, сярод якіх Станіслаў Багданкевіч, Анатоль Лябедзька, Яраслаў Раманчук, Міхаіл Чыгір ды іншыя, прымалі ва ўсіх асноўных фракцыях Бундэстагу, Міністэрстве замежных спраў. Учора ў Бэрліне адбылася буйная, больш за 100 ўдзельнікаў, канфэрэнцыя па Беларусі.

"Мы прыехалі сюды зь некалькімі мэсыджамі, — сказаў “Свабодзе” па тэлефоне з Бэрліну старшыня партыі Анатоль Лябедзька. — Найперш мы зьвяртаем увагу нямецкіх палітыкаў на формулу "Крэдыты ўзамен на свабодныя выбары". Па-другое, мы знайшлі паразуменьне наконт спробы стварэньня адной сыстэмы назіраньня за прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусі як заходнімі, так і расейскімі палітыкамі.

Мы таксама перадалі зварот на імя міністра замежных спраў Нямеччыны. Прапануецца перанесьці разгляд пытаньня аб візавых санкцыях супраць беларускіх чыноўнікаў на пэрыяд пасьля завяршэньня выбарчай кампаніі".

Дэлегацыя АГП сустракалася і з упаўнаважаным па правах чалавека ва ўрадзе Нямеччыны. Шмат увагі тут адвялі сытуацыі вакол гібелі журналіста Алега Бябеніна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG