Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крыжовы паход дзяцей, а не "барбудас"


Раман Курта Вонэгута "Бойня №5" калісьці трапіў пад забарону не дзе-небудзь, а ў Злучаных Штатах. 8 верасьня ў менскай "Галерэі "Ў" адбылася прэзэнтацыя беларускага выданьня скандальнага твору знакамітага амэрыканскага пісьменьніка. Пераклад зрабіў Павал Касьцюкевіч.


Амэрыканскі пісьменьнік Курт Вонэгут памёр у красавіку 2007 году, але незадоўга да сьмерці пасьпеў даслаць беларускаму перакладчыку аўтограф, які цяпер вісіць у Паўла дома на сьцяне ў рамцы.

Тэма раману – другая сусьветная вайна. Курт Вонэгут патрапіў у нямецкі палон і дзівосным чынам ацалеў падчас бамбёжкі нямецкага Дрэздэна войскамі саюзьнікаў. Разам з іншымі палоннымі ўначы Вонэгута замыкалі ў нядзейнай гарадзкой бойні, якая мела 5-ы нумар. Адсюль і назва раману. Хаця ёсьць і іншая — "Крыжовы паход дзетак".

Павал Касьцюкевіч
Касьцюкевіч: "Паводле назіраньняў Курта Вонэгута, які прайшоў вайну ў юнацтве, ваяваць хадзілі ня барадатыя "барбудас", а зусім "зялёныя" юнакі — пра такіх кажуць, што яны голяцца ручніком. "Божа ты мой, гэта крыжовы паход дзетак",— кажа аўтар раману вуснамі аднаго зь герояў".

Карэспандэнт: "Павал, у адным з інтэрвію вы параўналі Вонэгута з Быкавым. Чаму?"

Касьцюкевіч: Пра вайну заўсёды пісаць цяжка, заўсёды выкрываюцца факты, якія непрыемныя публіцы. Выйсьце з гэтага — самому быць франтавіком. Гэта выдатна разумелі як Васіль Быкаў, так і Курт Вонэгут".

Падчас прэзэнтацыі беларускага выданьня "Бойні №5" чыталі свае пераклады твораў амэрыканскай літаратуры Сяржук Мядзьведзеў, Юля Цімафеева, Віталь Рыжкоў. Сваімі выступамі падтрымалі тэму Андрэй Хадановіч ды Ўладзімер Арлоў, а таксама быў паказаны фрагмэнт фільму, зьнятага паводле раману "Бойня №5" у 70-я гады.

Беларускі пераклад "Бойні №5" зьявіўся ў выдавецтве "Логвінаў" пад грыфам "Бібліятэка Бацькаўшчыны" і адкрывае адмысловую сэрыю перакладаў.

“Бойня №5” – у галерэі “Ў”

Прэзэнтацыя рамана "Бойня №5"
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:40 0:00
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG