Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Падпал амбасады? Звычайнае хуліганства на глебе алькаголю”


У Беларусі працягваюцца пошукі вінаватых у нападзе на расейскую амбасаду ў Менску 30 жніўня. З гэтай нагоды былі затрыманыя сямёра маладых людзей, якіх называюць актывістамі анархісцкага руху. З боку кіраўніцтва Беларусі таксама прагучалі здагадкі пра магчымую датычнасьць Масквы да гэтага інцыдэнту. Што думаюць пра здарэньне менскія мінакі?

Карэспандэнтка: «Як вы лічыце, хто вінаваты ў нападзе на расейскую амбасаду ў Менску?»

Спадар: «Я пра яго нічога ня чуў, а таму і сказаць нічога не магу».

Спадарыня: «Наўрад ці гэта нейкія палітычныя сілы. Мне падаецца, што гэта хтосьці з нашых мясцовых маладых людзей, кшталту скінхэдаў ці якіх іншых груповак — нейкая моладзь нападпітку».

Юнак: «Так, мы чулі пра гэтае здарэньне, але не прыйшлі да пэўнага меркаваньня, што б гэта значыла. Пэўна, нейкія экстрэмісцкія нацыяналістычныя сілы. Карацей, нам гэта не спадабалася».

Спадарыня: «Я раней добра адносілася і да Пуціна, і да Мядзьведзева, але пасьля таго, што яны з намі зрабілі, мне так горка. Ня ведаю, што сказаць пра выбух, але ўсе яны там павязаныя».

Спадар: «Я пра гэта ня думаю. Ёсьць адмысловае сьледзтва, яны будуць вырашаць — вось і ўсё».

Спадарыня: «Хацелася б верыць, што гэта звычайнае хуліганства. А калі не, то вельмі кепска. Хопіць ужо, што павесілі нашага журналіста. Кажуць, што гэта не самазабойства, а што гэта спэцслужбы Беларусі. Мне, канечне, будзе крыўдна, што гэта так. Таму ўсё вельмі складана».

Юнак: «Гэта пэўныя палітычныя, унутрыбеларускія сілы. Навошта гэта Расеі? Гэта ня ў іх інтарэсах».

Спадарыня: «Каб нешта казаць, патрэбныя нейкія аргумэнты, а я іх ня маю».

Спадарыня: «Вінаваты алькаголь. Трэба лячыць моладзь, пачынаючы са школьнай парты. Гэта звычайнае хуліганства на глебе алькаголю».

Спадар: «Я ня думаю, што такія здарэньні ў краіне адбываюцца выпадкова. Хутчэй за ўсё — гэта рэзананс на тыя палітычныя падзеі, якія адбываюцца на тле актыўнай палітыкі Расеі, скіраванай супраць улады ў Беларусі. Пасьля іх фільмаў, якія даступныя шырокай грамадзкасьці, няма адваротнага адліку ў адносінах. Я думаю, што гэта рэакцыя прабеларускіх сіл на расейскую палітыку».


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG