Самы стары помнік архітэктуры ў Горадні — Калоская (Барысаглебская) царква ХІІ стагодзьдзя. Улады хочуць рэстаўраваць храм, які мяркуюць прапанаваць ва ўсясьветны сьпіс культурнай спадчыны ЮНЭСКА. Яны вырашылі правесьці ў вобласьці акцыю «Адновім Каложу разам!», а таксама зладзіць грамадзкае абмеркаваньне праблемы яе аднаўленьня. Царква стаіць на высокім беразе Нёману. Больш за паўтара стагодзьдзя таму рака падмыла пагорак, зруйнаваўшы палову храма, якая цяпер зробленая з дошак.
Каложай сёньня займаецца інстытут «Гроднаграмадзянпраект», аднак размова з галоўным архітэктарам Аляксандрам Тараненкам не атрымалася.
Тараненка: «Заўтра будзе ў Горадні навуковы кіраўнік гэтага аб’екту, якім ён займаецца шаснаццаць гадоў, Лаўрэцкі. Шчыра, гэта не тэлефонная размова, як можна па тэлефоне такую тэму абмяркоўваць?»
Рэстаўрацыя Каложы магла пачацца амаль пятнаццаць гадоў таму. Распавядае лідэр Руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч, які ў першай палове 1990-х гадоў займаўся гэтай праблемай, калі быў намесьнікам старшыні Гарадзенскага гарвыканкаму.
Мілінкевіч: «Мы напачатку 1990-х гадоў сур’ёзна займаліся падрыхтоўкай да рэстаўрацыі Калоскай царквы і зразумелі, што няма досьведу па рэстаўрацыі помнікаў такога ўзроўню, у нас не хапае спэцыялістаў. Мы зьвярнуліся ў горад-пабрацім Лімож. Рэстаўрацыйная фірма „Бланшон“ прыяжджала ацэньвала гэты помнік, а потым запрасіла найлепшых рэстаўратараў Францыі, яны прыяжджалі, кансультавалі. Яны прапаноўвалі прынцып — не нашкодзь і казалі, што й Калізэй маглі б цалкам аднавіць у Рыме і афінскія храмы, аднак іх не аднаўляюць, бо лічаць, што гэта можа нашкодзіць старадаўняму».
Што прапаноўвалі больш канкрэтна францускія спэцыялісты?
Мілінкевіч: «Каложа павінна функцыянаваць, гэта храм, і аднаўленьне цалкам магчымае, толькі яны казалі: рэстаўрацыя мусіць быць абсалютна празрыстая, не спрабаваць імітаваць тое, што калісьці страчана, а рабіць зь іншага матэрыялу, можа нават драўлянае, можа зь белага лёгкага матэрылу. А вось „навадзел“ можа зьнішчыць помнік назаўсёды. І я за тое, каб помнік аднаўляўся, можа, пасьля грамадзкай дыскусіі, але галоўнае слова за спэцыялістамі. На жаль, мы ў Беларусі такіх спэцыялістаў ня маем, ня маем рабочых, таму — абавязкова міжнародная экспэртыза».
Але існуюць іншыя меркаваньні. Антон Астаповіч — старшыня Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў:
«А ці патрэбная рэстаўрацыя Каложы? Таму што пасьля таго, як яна абрынулася ў Нёман за часамі Расейскай імпэрыі, тое, што зроблена было з царквой, гэта — найвыдатны, навукова вывераны спосаб кансэрвацыі руінаў. Што мы будзем рэстаўраваць? Мы ж ня ведаем, як Каложа выглядала! Гэта антынавуковая рэстаўрацыя будзе. Аб’ект не набудзе аўтэнтычныя рысы, бо ўсё будзе — фантазіяй пана Лаўрэцкага разам з Тараненкам».
Антон Астаповіч перакананы:
«І тут ставіць пытаньне — французы, беларусы — увогуле ня трэба ставіць яго. Трэба ставіць пытаньне так: рэстаўрацыя аб’екту не патрэбная. Ён закансэрваваны, наколькі я ведаю, праведзена ўзмацненьне берагу колькі год таму назад і до! А інакш мы яго страцім».

І Калізэй маглі б цалкам аднавіць у Рыме і афінскія храмы.