Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каложу хочуць аднаўляць усёй Горадняй


Гарадзенскія ўлады вырашылі знайсьці грошы на аднаўленьне Калоскай Барысаглебскай царквы ХІІ стагодзьдзя, якая стаіць над Нёманам. Пра гэта паведаміла прэсавая служба аблвыканкаму.

У выканкаме адбылася нарада, у якой удзельнічалі сьвятары і банкіры. Заяўлена, што рэстаўрацыя Каложы павінна стаць “агульнай справай усіх жыхароў Гарадзеншчыны”. Улады хочуць правесьці, у прыватнасьці, лятарэю і дабрачынныя акцыі, каб сабраць грошы на храм.

Пры папярэднім кіраўніцтве вобласьці таксама заяўлялася, што Каложа будзе адноўленая ў бліжэйшым часе. Праўда, архітэктурны праект быў створаны. Пасьля адстаўкі Ўладзімера Саўчанкі Гарадзенскі аблвыканкам два месяцы таму ўзначаліў Сямён Шапіра, які адразу заявіў пра жаданьне дбаць пра архітэктурную спадчыну.

Калоская царква была напалову разбураная ў выніку апоўзьня ў сярэдзіне ХІХ стагодзьдзя. Страчаная частка зроблена з дошак, храм працуе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG