Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянты праігнаравалі суд


Юры Варонежцаў
Юры Варонежцаў
25 жніўня ў Цэнтральным судзе Гомеля адбыўся папярэдні разгляд пазову Ларысы Варонежцавай да ўправы дазнаньня ЎЎС Гомельскага аблвыканкаму. Жонка грамадзкага актывіста Юрыя Варонежцава патрабуе, каб міліцыянты вярнула ёй і дзецям асабістыя рэчы й грошы – 4700 даляраў.

Ператрус у яго кватэры, што адбыўся 18 траўня, быў учынены з прычыны супрацоўніцтва спадара Варонежцава з грамадзянскай кампаніяй “Гавары праўду”.

Пастанову вынесла сьледчая Ленінскага РУЎС Менску Вікторыя Юхневіч паводле артыкулу 250 Крымінальнага кодэксу — распаўсюд ілжывай інфармацыі пра тавары ды паслугі, а выканаўцамі былі гомельскія міліцыянты.

На папярэдняе слуханьне ніхто з прадстаўнікоў Управы дазнаньня не прыйшоў.

Паводле заяўніцы і адваката Пятра Барысава, судзьдзя Аркадзь Калугін засмучаўся, як можна ўвогуле паўплываць на менскіх сьледчых.

Невядома, дзе знаходзяцца зараз адабраныя грошы і рэчы – у Гомелі ці Менску.

Адвакат Ларысы Варонежцавай у бліжэйшы час накіруе ў Ленінскі РУЎС і Гомельскую ўправу дазнаньня запыт пра тое, якое дачыненьне маюць забраныя грошы й 9 іншых рэчаў да крымінальнай справы пра распаўсюд кампаніяй “Гавары праўду” ілжывай інфармацыі пра тавары й паслугі? У прыватнасьці, ноўтбук дачкі, на якім яна выконвае школьныя заданьні? Альбо мабільны тэлефон сына-інваліда?

Наступнае паседжаньне па справе прызначана на 27 верасьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG