Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юры Варонежцаў спрабуе праз суд вярнуць адабраную маёмасьць


Юры Варонежцаў з пратаколам ператрусу.
Юры Варонежцаў з пратаколам ператрусу.

Гомельскі грамадзкі актывіст і палітык, былы дэпутат Вярхоўнага Савету СССР Юры Варонежцаў зьвярнуўся ў суд Цэнтральнага раёну з пазовам да ўправы дазнаньня папярэдняга дасьледаваньня УУС Гомельскага аблвыканкаму. Ён патрабуе, каб суд абавязаў супрацоўнікаў управы вярнуць яму й чальцам ягонай сям’і адабраныя падчас ператрусу асабістыя рэчы й грошы.


18 траўня ў кватэры спадара Варонежцава, як і ў дзесяткаў іншых актывістаў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» ва ўсіх рэгіёнах краіны, быў учынены ператрус. Падставай для масавых ператрусаў у офісах і кватэрах актывістаў кампаніі паслужыла пастанова сьледчай Ленінскага РУУС Менску Вікторыі Юхневіч паводле артыкула 250 Крымінальнага кодэксу — распаўсюд ілжывай інфармацыі пра тавары і паслугі.

Па факце выняткі міліцыяй асабістай маёмасьці й грошай, якія ня маюць ніякага дачыненьня да згаданай крымінальнай справы, Юры Варонежцаў зьвяртаўся ў Генэральную пракуратуру й непасрэдна ў Ленінскі РУУС, дзе была распачата крымінальная справа.

Начальнік міліцыі Ленінскага раёну паведаміў Варонежцаву, што ягоная скарга далучана да матэрыялаў крымінальнай справы, а з Генэральнай пракуратуры адказу няма да гэтага часу.

Паводле спадара Варонежцава, падчас ператрусу гомельскія сьледчы й дазнаўца ня ведалі й не маглі нават патлумачыць яму, у межах якога крымінальнага артыкулу вядуцца сьледчыя дзеяньні. Рэчы з кватэры яны забіралі на свой погляд, што пярэчыць пункту 13 артыкулу 210 КПК Рэспублікі Беларусь. У выніку з кватэры грамадзкага актывіста забралі звыш паўсотні найменьняў прыватных рэчаў і грошы, якія належаць сям’і, у тым ліку сыну-інваліду зь дзяцінства й непаўнагадовай дачцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG