Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Die Presse: Масква агучыла дыягназ беларускага кіраўніка


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка
Аўстрыйскае выданьне Die Presse зьмясьціла публікацыю ў сувязі з выхадам новай расейскай тэлепрадукцыі “Хросны бацька - 3”.

Паводле выданьня, выснова, якую робіш пры праглядзе чарговай часткі дакумэнтальнага сэрыялу падкантрольнага Крамлю тэлеканалу НТВ вельмі простая: цяперашнія стасункі паміж Менскам і Масквой кепскія. Нават вельмі кепскія. Акрамя таго, што аўтары паказваюць Лукашэнку ўладалюбівым антырасейскім здраднікам, яны да таго ж агучваюць яго клінічны дыягназ “псыхапат”.

Як піша Die Presse, пра дыягназ многія думалі, аднак не гаварылі ўслых. Цяпер НТВ даводзіць да мільёнаў гледачоў: беларускі кіраўнік ні больш ні менш як "псыхапат". Дзеля аб’ектыўнасьці аўтары фільму прапануюць выказваньні псыхіятра. Той дакладна пацьвярджае: псыхапат.

Як адзначае аўстрыйскае выданьне, апошняя трэцяя частка сэрыялу “Хросны бацька” хоць і стала ахвярай цэнзуры ў Беларусі, аднак без сумневу мела посьпех у краіне. Паводле дадзеных беларускай апазыцыі, кіно ўбачылі ў Інтэрнэце больш за два мільёны беларусаў.

Відавочна, што “Крэмль больш не саромеецца рэзаць праўду-матку ў вочы. Тым больш, што зімой 2010 года ў Беларусі адбудуцца прэзыдэнцкія выбары”, падкрэсьлівае Die Presse.

Новае расейскае тэлепапуры, складзена зь непрывабных карцінак (Лукашэнка у зялёных плаўках на пляжы ў сяброўскай Вэнэсуэле, на лыжах на аўстрыйскім курорце) і сур'ёзных важкіх абвінавачаньняў: краінай кіруе сямейны клан Лукашэнкі, сам прэзыдэнт меў дачыненьне да зьнікненьня шэрагу яго апанэнтаў.

У якасьці адной з тэмаў фільму – абвінавачваньне Лукашэнкі, колішняга змагара за інтэграцыю паміж Расеяй і Беларусьсю, у здрадзе.

Час зьмяніўся, гаворыцца ў артыкуле, замест каханьня пачаліся працяглыя канфлікты і сваркі ў стасунках з Расеяй. Гэта тычыцца ня толькі зімовых пагрозаў спыніць газавыя пастаўкі ў выніку беларускіх пазыкаў. Нэгатыўную рэакцыю Крамля выклікала адмова Лукашэнкі прызнаць незалежнасьць Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі. Для стварэньня іміджу антырасейскага здрадніка таксама ўзгадваецца далучэньне Беларусі да праграмы ЭЗ “Усходняе партнэрства”

Тым ня менш, піша аўстрыйскае выданьне, лукашэнкавы флірт з Захадам застаецца нешчасьлівым. Беларускі аўтакрат для ЭЗ застаецца цяжкай справай. Нягледзячы на ўсе заклікі Зьвязу, у краіне па-ранейшаму дзейнічае сьмяротнае пакараньне, краіна далёкая ад правядзеньня свабодных выбараў.

Як піша аўстрыйскае выданьне, у чым маюць рацыю стваральнікі фільму на НТВ, дык безумоўна ў тым, што “палітыка Лукашэнкі ў яго паталягічных спробах застацца пры ўладзе”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG