Украінскія праваахоўнікі спынілі дзейнасьць транснацыянальнай групоўкі чорных трансплянтолягаў, у склад якой уваходзілі ўкраінскія хірургі з Нацыянальнага інстытута хірургіі і трансплянталёгіі імя Шалімава. Пра гэта паведамляеагенцтва “Интерфакс-Запад”.
Як заявіў начальнік дэпартамэнту па барацьбе з кібэрзлачыннасьцю і гандлем людзьмі МУС Украіны Юры Кучар, дэпартамэнт супольна з дзяржаўнай памежнай службай выкрыў дзейнасьць транснацыянальнай групоўкі, якая працавала каля трох гадоў, вэрбуючы грамадзянаў Украіны, Расеі, Малдовы, Беларусі і Узбэкістану і перавозячы іх у Азэрбайджан і Эквадор для трансплянтацыі органаў рэцыпіентам з Ізраілю.
Паводле Кучара, у склад злачыннай групы ўваходзіла 12 чалавек, а узначальваў арганізацыю грамадзянін Ізраілю. "У гэтай схеме былі задзейнічаныя чацьвёра вядучых лекароў адной з кіеўскіх клінік - Інстытуту Шалімава", - заявіў ён.
Кучар адзначыў, што арганізаваная злачынная група прыцягвала праз інтэрнэт донараў – як правіла маладых жанчын з добрым здароўем, і прапаноўвала ім за 10 тысяч даляраў прадаць унутраныя органы, у прыватнасьці ныркі. Сьледзтвам дакумэнтавана на сёньня 50 такіх донараў. У асноўным гэта людзі невялікага дастатку.
Арганізатар злачыннай групоўкі – грамадзянін Ізраілю, які падбіраў рэцыпіентаў. Апошнія плацілі за апэрацыю па перасадцы органаў ад 100 да 200 тысячаў даляраў. Лекары атрымлівалі за апэрацыю ад 15 да за 20 тысячаў даляраў. Выдаткі на адну апэрацыю для злачынцаў складалі ў сярэднім 30 тысячаў даляраў.
Кучар паведаміў, што апэрацыі праходзілі за мяжой – у Баку і ў Эквадоры. Аднак сьведкі выявілі, што некалькі апэрацыяў праходзілі на тэрыторыі Ўкраіны. Па дадзеным факце ўзбуджаная крымінальная справа за гандаль людзьмі.