Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь правядзе інвэстыцыйны форум 17 лістапада ў Франкфурце


Віктар Каваленка
Віктар Каваленка
Пра гэта паведаміў дырэктар Нацыянальнага інвэстыцыйнага агенцтва Віктар Каваленка. Мяркуецца, што фармат мерапрыемства будзе аналягічны Лёнданскаму інвэстыцыйнаму форуму 2008 году і леташняму Беларускаму інвэстыцыйнаму форуму, які прайшоў у Менску, паведамляе БЕЛТА.

Паводле слоў спадара Каваленкі, "сёлета ў Нямеччыне мы спрацуем крэатыўна (і гэта лягічна — набываем досьвед), прапануючы патэнцыйным інвэстарам найбольш значныя інвэстыцыйныя праекты".

На форуме выступяць прэм'ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі, віцэ-прэм'ер Андрэй Кабякоў, міністар эканомікі Мікалай Снапкоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG