Расейскі палітоляг Фёдар Лук'янаў, рэдактар часопісу «Россия в глобальной политике», адзначае галоўныя зьнешнепалітычныя падзеі з восені 2009 году да лета 2010 году. Артыкул быў надрукаваны ў газэце The Moscow Times.
Палітычны сэзон ад восені 2009 да лета 2010 году быў багаты на знакавыя падзеі. Я пералічыў мае 10 галоўных падзеяў у замежнай палітыцы Расеі ў гэты час, якія будуць мець моцны ўплыў на далейшае разьвіцьцё сытуацыі.
1. Пераварот у Кіргізстане. Кіргізстан стаў першай постсавецкай рэспублікай, якая амаль афіцыйна была названая "неспраўджанай дзяржавай". Стрыманасьць Расеі і абыякавасьць іншых буйных дзяржаў зьдзівілі назіральнікаў, якія чакалі ўбачыць чарговую геапалітычную бітву. Постсавецкая прастора перастала быць прадметам усеагульнай цікавасьці. Вашынгтон, Пэкін і Брусэль фактычна прызналі палітычнае панаваньне Масквы ў гэтай частцы сьвету. Але і "імпэрскі інстынкт" Расеі зьмяншаецца. Цяпер Масква разумее, што ня мае палітычных, ваенных або юрыдычных інструмэнтаў, каб дзейнічаць у падобных сытуацыях.
2. Харкаўскае пагадненьне паміж Расеяй і Ўкраінай. Перамога Віктара Януковіча на прэзыдэнцкіх выбарах ва Ўкраіне дапамагла Маскве і Кіеву вырашыць дзьве праблемы - газавыя войны і будучыню Чарнаморскага флёту Расеі, - якія маглі прывесьці да сур'ёзных крызісаў. Расея мае вялікія надзеі на больш шчыльныя сувязі з Украінай. Далейшыя адносіны паміж дзьвюма краінамі залежаць ад іх здольнасьці весьці перамовы. Януковіч упэўнена адчувае сябе ў сваёй уласнай краіне, але традыцыйная прастора манэўраваньня паміж Расеяй і Эўропай цяпер для Кіева абмежаваная. Эўрапейскі зьвяз заграз ва ўнутраных праблемах і не выяўляе цікавасьці да Ўкраіны.
3. Кампанія мадэрнізацыі. "Альянсы дзеля мадэрнізацыі” былі сталай тэмай у замежнапалітычных заявах прэзыдэнта Дзьмітрыя Мядзьведзева. Але ён ні разу не даў выразнага тлумачэньня таго, што гэта азначае. Аналітыкі расцанілі гэта як паварот да Захаду, хаця мадэль мадэрнізацыі, якая абмяркоўваецца ў Расеі, прадугледжвае толькі абмежаванае супрацоўніцтва з Захадам. Паводле гэтай лёгікі, як толькі палітычныя перашкоды ў стасунках з Захадам будуць зьнятыя, у Расеі будзе назірацца рост у сфэры інвэстыцый і перадачы тэхналёгій.
4. Рашэньне прэзыдэнта ЗША Барака Абамы не разьмяшчаць элемэнты стратэгічнай сыстэмы супрацьракетнай абароны ва Ўсходняй Эўропе і санкцыі супраць Ірану. Гэтыя два хады варта разглядаць у тандэме. Рашэньне Белага дома не разьмяшчаць радар і ракеты ў Чэхіі і Польшчы стала рэальным пачаткам "перазагрузкі" амэрыканска-расейскіх адносінаў. Адміністрацыя Джорджа Буша спрабавала ціснуць на Маскву ў любым пытаньні, і не адступаць ні на крок. Расея высока ацэньвае зьмены, якія адбыліся пры Абаме - перш за ўсё, гатовасьць да абмеркаваньня, а ня звычай ставіць Маскву перад фактам - і палічыла патрэбным рэагаваць канструктыўна. Гэта нетрывалы падмурак, але мадэль супрацоўніцтва была знойдзеная.
5. Новая дамова аб стратэгічных наступальных узбраеньнях. Хаця гэтае пагадненьне не прывядзе да рэвалюцыі ў амэрыканска-расейскіх адносінах, абодва бакі закрылі асноўныя тэмы, якія засталіся з часоў "халоднай вайны". Далейшыя перамовы ў гэтым пытаньні больш ня будуць у цэнтры ўвагі, і, па-другое, яны амаль ня маюць сэнсу без далучэньня іншых ядзерных дзяржаваў. Разам з тым гэты працэс яшчэ не завяршыўся. Калі Сэнат ЗША не ратыфікуе гэтую дамову, "перазагрузка" будзе на мяжы краху, які можа лёгка прывесьці да няўдачаў у іншых сфэрах двухбаковых адносін.
6. Мытны саюз. Дзякуючы тытанічным намаганьням Масквы быў заключаны мытны саюз паміж Расеяй, Беларусьсю і Казахстанам. Але далейшыя яго пэрспэктывы няясныя, паколькі напружанасьць паміж Расеяй і Беларусьсю працягвае псаваць адносіны. Масква можа ганарыцца сваім палітычным посьпехам - сваёй першай ініцыятывай, якая можа перарасьці ў рэальны, а не імітацыйны інтэграцыйны праект. Але адваротным бокам, вядома, зьяўляецца тое, што мытны саюз перашкодзіць шанцам Расеі на ўступленьне ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю.
7. Паварот тварам да Азіі. Кіраўніцтва Расеі упершыню зрабіла прыярытэтам распрацоўку азіяцкай палітыкі і ўдзел у інтэграцыі, якая адбываецца ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне. Адна з матывацый - паступовае ўсьведамленьне таго, што ў выніку росту уплыву Кітаю Расея можа канчаткова страціць сваю незалежнасьць у Азіі. Масква шукае шляхі, каб пазбавіцца ад сваёй залежнасьці ад Захаду, але разам з тым выкарыстоўвае заходнія сувязі для дасягненьня больш моцных пазыцый у Азіі.
8. Лісабонская дамова і крызыс у ЭЗ. Пагроза дэфолту ў Грэцыі – толькі прыватная праява канцэптуальнага крызісу эўрапейскай інтэграцыі. Валютны саюз увайшоў у рэзкую супярэчнасьць з палітычным. Лісабонская дамова, якая ўступіла ў сілу напрыканцы 2009 году, не ператварыла ЭЗ у моцнага гульца на міжнароднай арэне. Наадварот, яна ўжо скараціла ўплывы ЭЗ у сьвеце і прывяла найбольш актыўныя дзяржавы-ўдзельніцы да імкненьня ўсталёўваць свае прыярытэты ў зьнешняй палітыцы самастойна. У гэтым кантэксьце Масква актывізавала двухбаковыя адносіны з Бэрлінам, Парыжам і іншымі эўрапейскімі сталіцамі.
9. Урачыстасьці ў Катыні. Яны сталі прарывам у адносінах ня толькі паміж Расеяй і Польшчай. Мяркуючы па ўсім, кіраўніцтва Расеі прыняло рашэньне адмовіцца ад спробаў выкарыстаць сталінізм як палітычны інструмэнт. Унутры краіны гэты інструмэнт падзяляе, а не кансалідуе грамадзтва, у зьнешняй палітыцы - правакуе напружанасьць, асабліва з суседзямі Расеі. Візыт прэм'ер-міністра Ўладзімера Пуціна ў Гданьск для ўдзелу ў цырымоніі, прысьвечанай 70-годзьдзю пачатку Другой Сусьветнай вайны, удзел у цырымоніі ў Катыні, адэкватная рэакцыя расейскіх уладаў на аварыю польскага прэзыдэнцкага самалёта адкрылі новыя магчымасьці для Расеі ў Эўропе.
10. Паглыбленьне напружанасьці ў стасунках з прэзыдэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Менск, які разглядаўся як бліжэйшы саюзьнік Расеі, аказаўся адным з самых упартых праціўнікаў. Эканамічныя і палітычныя канфлікты ператварыліся ў прынцыповую канфрантацыю вакол таго, хто будзе вызначаць правілы гульні ў інтэграцыйных праектах на постсавецкай прасторы. У рэшце рэшт, Лукашэнка зрабіў няправільны выбар, бо эканоміка Беларусі вельмі моцна залежыць ад Расеі. Акрамя таго, Захад ня стане на бок Лукашэнкі супраць Расеі.
У мінулым годзе зьнешняя палітыка Расеі была больш рэактыўнай, чым актыўнай. Разам з тым Масква разумее, што трэба ўзяць на ўзбраеньне новыя падыходы.