Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РТР: Лукашэнка паказаў Расеі дуліну


Эстафэту інфармацыйнай вайны расейскіх тэлеканалаў супраць Аляксандра Лукашэнкі падхапіў дзяржаўны РТР. У праграме "Расея 24" зьявілся інтэрвію зь сябрам Грамадзкай палаты Расеі Мікалаем Сванідзэ.



Раней, 16 ліпеня Першы канал расейскага тэлебачаньня паказаў у выпуску вечаровых навінаў, які ідзе жыўцом па беларускім канале ОНТ а 20-й гадзіне паводле менскага часу, сюжэт “Беларуская апазыцыя патрабуе распачаць крымінальную справу у сувязі з выхадам фільму "Хросны бацька-2".

Таксама 16 ліпеня, НТВ паказаў другую частку дакумэнтальнага фільму “Хросны бацька-2”. Галоўны герой фільму – кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка.

Большая частка фільму – гэта паўтор першага "Хроснага бацькі". Аднак зьявіліся некаторыя дадатковыя сюжэты, а некаторыя зь сюжэтаў першага фільму атрымалі працяг.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG