Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Берасьцейская вясна" спрабуе зарэгістравацца чацьвёрты год


Праваабарончая арганізацыя "Берасьцейская вясна" чарговы раз накіравала рэгістрацыйныя дакумэнты ў галоўнае ўпраўленьне юстыцыі Берасьцейскага аблвыканкаму.

Роўна месяц таму чыноўнікі адмовілі праваабаронцам у рэгістрацыі з увагі на памылкі ў пададзеных дакумэнтах.

У прыватнасьці, старшыня рады праваабарончай арганізацыі Ўладзімер Вялічкін кажа, што сярод парушэньняў, якія Ўпраўленьне юстыцыі зафіксавала ў пададзеных дакумэнтах – недакладна ўказаныя грыфы зацьверджаньня на тытульным аркушы, адсутнасьць зацьвярджэньня назвы арганізацыі заснавальнікамі, недакладнасьць ў артыкулах статуту, зьвязаных з абскарджаньнем рашэньняў органаў арганізацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG