Праблему аблічча Наваградзкай Барысаглебскай царквы будзе вырашаць Беларуская рэспубліканская навукова-мэтадычная рада па пытаньнях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры. Пра гэта паведаміў БелаПАН начальнік аддзелу культуры Наваградзкага райвыканкаму Аляксандар Карачан.
28 чэрвеня старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч зьвярнуўся ў Міністэрства культуры ў сувязі з заплянаванай заменай шатровых завяршэньняў вежаў на цыбулепадобныя купалы. Як зазначалася ў лісьце, работы праводзяцца без дазволу міністэрства і прывядуць да неабгрунтаванага зьмяненьня аўтэнтычнага аблічча помніка архітэктуры. Для кантролю за выкананьнем заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Астаповіч папрасіў Мінкультуры накіраваць Наваградзкаму райвыканкаму і праваслаўнаму прыходу Барысаглебскай царквы прадпісаньне аб спыненьні незаконных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасьці міжнароднага значэньня.
У гэты ж дзень старшыня таварыства пісьмова зьвярнуўся ў Наваградзкі райвыканкам з прапановай спыніць незаконныя работы на помніку, скласьці пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні і пачаць падрыхтоўку да разгляду справы на падставе арт. 19.3 КоАП у адносінах да праваслаўнага прыходу Барысаглебскай царквы Наваградку.
Як зазначыў Аляксандар Карачан, Міністэрства культуры забараніла правядзеньне далейшых работ на аб'екце. Паводле яго, праекты рэстаўрацыі царквы будуць разглядацца на пасяджэньні рады, якая можа іх зацьвердзіць або не прыняць.
У інтэрвію БелаПАН сакратар рады Вольга Міхайлава паведаміла, што гэтае пытаньне ўключана ў парадак дня рады, пасяджэньне якой заплянавана на 29 ліпеня.