Міжурадавае пагадненьне пра захады па разьвіцьці супрацоўніцтва ў галіне транспартаваньня нафты па тэрыторыі Ўкраіны ў Беларусь былі падпісаныя сёньня ў рамках візыту ва Ўкраіну беларускай урадавай дэлегацыі на чале зь першым намесьнікам прэм’ер-міністра Ўладзімерам Сямашкам.
Пра гэта паведамляе БЕЛТА з спасылкай на прэс-службу МЗС.
У часе перамоваў, якія адбыліся паміж Сямашкам і яго ўкраінскім калегам Андрэем Клюевым, былі таксама абмеркаваныя пастаўкі беларускіх нафтапрадуктаў ва Ўкраіну, пытаньні выкананьня пляну сумесных дзеяньняў па рэалізацыі прыярытэтных накірункаў беларуска-ўкраінскіх кантактаў.
Тым часам БелаПАН паведамляе, што чарговы, пяты, танкер вэнэсуэльскай нафты прыбудзе не ў Адэсу, як раней, а ў эстонскі порт Мууга. Адтуль паліва будзе дастаўлена чыгункай на НПЗ «Нафтан». Таксама разглядаецца магчымасьць дастаўкі нафты праз порты Літвы і Латвіі.