Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч прапанаваў Ромпэю пасярэдніцтва ў дыялёгу зь Менскам


Віктар Януковіч і Герман ван Ромпэй
Віктар Януковіч і Герман ван Ромпэй
Прэс-служба прэзыдэнта Ўкраіны апублікавала падрабязнасьці сустрэчы Віктара Януковіча з прэзыдэнтам Эўрапейскай Рады Германам ван Ромпэем, якая адбылася ў пятніцу ў Кіеве.

У часе размовы была закранутая і беларуская тэма. Гаворачы пра праграму ЭЗ «Усходняе партнэрства», Януковіч адзначыў важнасьць разьвіцьця дыялёгу паміж ЭЗ і Беларусьсю. Паводле ўкраінскага лідэра, «гэты дыялёг, у якім пасярэднікам гатовая выступіць Украіна, дапаможа ўсталяваць адносіны паміж Беларусьсю і Эўразьвязам».

«Збліжэньне Беларусі і ЭЗ, умацаваньне эўрапейскага вэктару ў зьнешняй палітыцы краіны, інтэграцыя беларускай эканомікі з рынкам ЭЗ адпавядаюць нацыянальным інтарэсам Украіны», адзначыў прэзыдэнт Януковіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG